Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З турмы на Акрэсьціна выпусьцілі затрыманых журналістаў. ФОТА

абноўлена

Журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга
Журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга

Увечары 4 жніўня зь менскага ізалятара ў завулку Акрэсьціна ў Менску выпусьцілі затрыманых 1 верасьня журналістаў. 4 жніўня журналістам прысудзілі трое сутак арышту.

Журналістка Tut.by Надзея Калініна
Журналістка Tut.by Надзея Калініна
Журналісты «Комсомольской правды в Беларуси» Мікіта Дубалека (Недаверкаў) і Марыя Эляшэвіч
Журналісты «Комсомольской правды в Беларуси» Мікіта Дубалека (Недаверкаў) і Марыя Эляшэвіч

Журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга сустрэў на Акрэсьціна вядоўцаў Дзяніса Дудзінскага і Дзьмітрыя Кахно. Кажа, што настрой у іх добры, ежы хапае.

Журналісты, якія правялі трое сутак у ізалятары на Акрэсьціна
Журналісты, якія правялі трое сутак у ізалятары на Акрэсьціна

Андрэй Шаўлюга (БелаПАН) кажа, што падчас арышту ставіліся нармальна. У РУУСе было печыва і гарбата, для таго каб спаць, ссоўвалі крэслы.

«Пасьля першага суду была дапрацоўка справы, мы думалі, што адпусьцяць. Але праз гадзіну нас адвезьлі на Акрэсьціна, трэцяга верасьня цэлы дзень чакалі суду. Сьведкі, якія былі ад АМАП, маглі ня быць тымі, кім прадстаўляліся», — кажа Шаўлюга.

Журналіст Tut.by Аляксей Суднікаў
Журналіст Tut.by Аляксей Суднікаў

4 верасьня суд Кастрычніцкага раёну Менску прысудзіў па трое сутак арышту шасьці журналістам недзяржаўных СМІ, затрыманым падчас асьвятленьня студэнцкага шэсьця 1 верасьня, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. ​

Журналіст Tut.by Аляксей Суднікаў
Журналіст Tut.by Аляксей Суднікаў
Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава вітае журналістаў выданьня, якія выйшлі на волю
Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава вітае журналістаў выданьня, якія выйшлі на волю

Сьведкамі ў працэсах выступалі байцы АМАП, якія былі на акцыі ў цывільным адзеньні, яны выступалі ў судзе ў балаклавах, іх імёны былі засакрэчаныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG