Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы будучыня Беларусі, і ў гэтай будучыні няма месца Лукашэнку». Washington Post дае голас беларускай моладзі


Пратэст студэнтаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту
Пратэст студэнтаў Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту

«Удзел у антыўрадавых дэманстрацыях стаў звыклым для многіх беларускіх студэнтаў, у тым ліку і для мяне», — піша ў амэрыканскай газэце Washington Post Аліса Сітнікава, студэнтка Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.

Яна апісвае, як за яе аднакурсьнікамі гнаўся АМАП, а адміністрацыя іх ВНУ зачыніла дзьверы і не ўпусьціла сваіх студэнтаў, каб схаваць іх ад сілавікоў. Як потым адміністрацыя абвінаваціла іх у «парушэньні навучальнага працэсу» і дала зразумець, што без ваганьняў запусьціць у будынак амапаўцаў. І кажа, што гэты эпізод — толькі адзін з прыкладаў рэпрэсіяў, а моладзь «хоча адчуваць сябе абароненай».

Лукашэнка доўгі час пакладаўся на падтрымку старэйшых беларусаў — тых, хто ўзгадвае 1990-я, пасьля распаду СССР, як пэрыяд хаосу і злачыннасьці, піша аўтарка і прыводзіць словы Лукашэнкі: «Я памятаю 90-я. Тады на гэтай плошчы стаялі рабочыя з рондлямі і чайнікамі ды прасілі ежы».

«Для многіх пажылых людзей гэтыя аргумэнты маюць пэўны сэнс: безумоўна, адзінай альтэрнатывай кіраваньню Лукашэнкі павінна быць анархія, — кажа студэнтка. Але прыводзіць погляд моладзі.

«Мы ня можам і ня будзем пражываць сваё жыцьцё ў страху перад мінулым, і мы ня можам і ня будзем будаваць сваю будучыню, абапіраючыся на такі страх. Маладыя людзі ня могуць прыняць сыстэму, якая безнадзейна састарэла, якая раз за разам ня ў стане абараніць нас ад незаконных арыштаў і жорсткасьці сілавікоў, а таксама застойную па сутнасьці.

Мы будучыня гэтай краіны — і гэтая будучыня не ўключае Аляксандра Лукашэнку».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG