Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарцы Жлобіна, якая ўдзельнічала ў «ланцугах салідарнасьці», пагражаюць невядомыя


«Ланцуг салідарнасьці» ў Гомлі 29 жніўня
«Ланцуг салідарнасьці» ў Гомлі 29 жніўня

Жыхарка Жлобіна Вольга Сныткова заўважыла на брамцы свайго недабудаванага дому бутэльку з бэнзінам, абкручаную паперай і размаляваную нацысцкай сымболікай на бела-чырвоным фоне.

«Я расцэньваю гэта як пагрозы мне і маёй сям’і», — сказала яна.

Паводле Вольгі, міліцыя не змагла знайсьці на бутэльцы адбіткаў пальцаў. «Нехта добра падрыхтаваўся», — лічыць яна.

Цяпер Вольга Сныткова непакоіцца пра бясьпеку сваёй сям’і, і асабліва малога дзіцяці.

На «ланцугі салідарнасьці» Вольга пачала выходзіць пасьля таго, як убачыла фота і відэа, як зьбівалі людзей пасьля выбараў. 14 жніўня яна была на плошчы, калі жыхары Жлобіна пыталіся ў прадстаўнікоў улады пра гвалт над людзьмі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG