Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль два дзясяткі беларусаў зьвярнуліся да ўладаў Украіны з просьбамі аб палітычным прыстанішчы


Акцыя ў падтрымку Беларусі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. 4 верасьня 2020 году.

Пра гэта паведаміла Свабодзе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.

УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

Памежнікі Ўкраіны цягам апошняга часу перадалі ў міграцыйную службу 15 зваротаў ад грамадзян Беларусі па атрыманьне абароны ад перасьледу на радзіме.

Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, сёньня з аналягічнай просьбай у пункце пропуску ў Чарнігаўскай вобласьці да памежнікаў зьвярнулася яшчэ адна беларуская сям’я — муж і жонка зь дзецьмі.

«Мужчына паведаміў, што ўжо пэўны час на іх ціснулі праваахоўныя органы Беларусі. Аднак з краіны яны вырашылі выехаць, бо супраць яго нядаўна завялі надуманую крымінальную справу, зьвязаную з хабарніцтвам», — удакладнілі памежнікі.

Адпаведны зварот з просьбай аб абароне ўкраінскай дзяржавы памежнікі накіравалі для разгляду ў Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG