Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму пакінуў пасаду


Спартоўцы на дэманстрацыі 6 верасьня, Менск
Спартоўцы на дэманстрацыі 6 верасьня, Менск

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі пакінуў пасаду. Пра гэта Ўладзімер Несьцяровіч напісаў пра гэта ў Facebook, паведамляе «Прессбол».

«На гэтым усё. Сышоў з спорту і турызму. Сілы вычарпаліся. Прыходжу ў сябе», — паведаміў Несьцяровіч.

На мінулым тыдні вядомыя беларускія спартоўцы зьвярнуліся да сваіх калегаў з просьбай абʼяднацца і падтрымаць сваёй пазыцыяй акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія апошнія 4 тыдні праходзяць па ўсёй краіне.

Таксама яны заявілі аб стварэньні Вольнага абʼяднаньня спартоўцаў Беларусі і заклікаюць іншых да яго далучацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG