Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта сапраўды разьдзірае душу». Вікторыя Азаранка пра падзеі ў Беларусі


Беларуская тэнісістка Вера Лапко, 2016

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер выступае на турніры U. S. Open у Нью-Ёрку, сказала 9 верасьня амэрыканскім журналістам, што цяперашнія падзеі ў Беларусі — «вельмі складаная тэма для размовы».

«Гэта вельмі сумна, і папраўдзе, цяжка гаварыць пра гэта. Але я спадзяюся, што ўвесь гвалт неўзабаве спыніцца, рэальна спыніцца, бо гэта сапраўды разьдзірае душу. Я нават размаўляць не магу без слёз на вачах, калі пра гэта думаю», — цытуе ранейшае выказваньне Азаранкі The New York Times.

У сёлетнім турніры U. S. Open выступаюць або выступілі пяць тэнісістак зь Беларусі: Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка, Вольга Гаварцова, Вера Лапко, Аляксандра Сасновіч. Працягвае выступы Вікторыя Азаранка, якая ў паўфінале згуляе супраць Сэрэны Ўільямз.

The New York Times адзначае, што Вера Лапко ўдзельнічала ў пасьлявыбарчым пратэсьце ў Менску перад сваім прыездам у ЗША, а ў турніры выступіла ў бела-чырвоных колерах, каб падкрэсьліць, як сказала сама тэнісістка, «што я з народам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG