Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і пачаць нацыянальны дыялёг

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, 2017 год.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, 2017 год.

«Францыя самым рашучым чынам асуджае неабгрунтаваныя арышты і практыку прымусовага выгнаньня апошнім часам некалькіх сябраў Каардынацыйнай рады, а таксама многіх маніфэстантаў. Сытуацыя са спадарыняй Калесьнікавай павінна быць цалкам патлумачаная»,— гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Міністэрства Эўропы і замежных спраў Францыі.

УЖЫВУЮ. Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна пакласьці канец гэтым дзеяньням, вызваліць усіх неабгрунтавана затрыманых і пачаць усёабдымны нацыянальны дыялёг зь беларускім грамадзтвам, да якога мы заклікаем беларускія ўлады з 9 жніўня 2020 году. Мы нагадваем аб нашай прыхільнасьці да свабоды выказваньня думак і да права на правядзеньне маніфэстацый, а таксама да захаваньня палітычных правоў і асноўных свабодаў.

У сувязі з гэтым Францыя нагадвае пра сваю падтрымку хуткага ўвядзеньня Эўрапейскім Зьвязам санкцый да асобаў, адказных за рэпрэсіі супраць беларускага народу і за фальсыфікацыю выбараў, якая адбылася 9 жніўня 2020 году».

XS
SM
MD
LG