Праваахоўнікі затрымалі ў «справе мэдыкаў» старшыню рады дырэктараў прыватнай сеткі «Аптэка груп» Леаніда Томчына.
Загадчыца клініка-дыягнастычнай лябараторыі 9-й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску асуджаная на 3 гады і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, паведамляе прэс-служба Менскага гарадзкога суда.
«Я тлумачыў ім, што пайшоў на галадаваньне як на крайні крок, бо інакш да лекараў не дагрукацца. Мая мэта — вылекавацца ад сухотаў. Я не хачу быць для людзей небясьпечным».
21 жніўня памёр Ёсіф Варановіч — выбітны хірург, доктар мэдычных навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, адзін з заснавальнікаў беларускай школы траўматалёгіі і артапэдыі.
Былы намесьнік галоўнага лекара Менскай абласной дзіцячай бальніцы асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Якія асноўныя міты пра вакцынацыю? Чым адрозьніваюцца цэльнаклетачная і ацэлюлярная вакцына? Якія прышчэпкі варта зрабіць абавязковымі, а якія можна праігнараваць? Разьбіраемся з пэдыятаркай, лекаркай мэдычнага цэнтру «Ладэ» Марыяй Дугмоніч.
Сьледчы камітэт заявіў, што мэдычныя дасьледаваньні не пацьвердзілі атручэньняў і алергічных рэакцый на споры грыбоў у пацярпелых супрацоўнікаў прадпрыемства па вырошчваньні грыбоў у Крычаўскім раёне.
15 жніўня ў Ганцавіцкім раёне пахавалі двухмесячнага Кірыла Рабцэвіча, які памёр пасьля прышчэпкі. Яшчэ адна маленькая дзяўчынка Ўльляна Сукач цяпер у Баранавіцкім шпіталі. Бацькі немаўлятак у разгубленасьці, многія адмаўляюцца ад прышчэпак.
Міністэрства аховы здароўя зацьвердзіла рэглямэнт наведваньня радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленьняў бацькамі і блізкімі родзічамі.
13 жніўня ў Ганцавічах памёр двухмесячны хлопчык, пасьля таго як яму ўкалолі плянавыя прышчэпкі. 14 жніўня Свабодзе стала вядома, што прынамсі яшчэ адна дзяўчынка такога ж узросту трапіла ў рэанімацыю.
13 жніўня ў Ганцавіцкім раёне пасьля плянавай вакцынацыі памерла двухмесячнае дзіця, паведамілі ў Сьледчым камітэце.
Бацькі ўзбэкскага падлетка скарысталіся магчымасьцю знаходзіцца ў Беларусі 30 дзён бязь візы.
Лекаваньне аднаго пацыента ў аддзяленьні рэанімацыі ў палаце Менскага абласнога клінічнага цэнтру «Псыхіятрыя і наркалёгія» каштуе ад 240–300 да 1–2 тысяч рублёў на дзень у залежнасьці ад стану і паталёгіяў пацыента.
Грамадзяне 80 краінаў, якія прылятаюць праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», могуць 30 дзён неабмежавана падарожнічаць па Беларусі. Бязь візы. Што замежніку рабіць тут цэлы месяц? Мы ведаем.
Канстытуцыйны суд Грузіі пасьля шматмесячнага разьбіраньня задаволіў пазоў лідэраў лібэртарыянскай партыі «Гірчы» Зураба Джапарыдзэ і Вахтанга Мэгрэлішвілі аб поўнай дэкрыміналізацыі спажываньня марыхуаны.
«Справа мэдыкаў», у рамках якой арыштаваныя дзясяткі чыноўнікаў ад мэдыцыны, выкрыла злачынныя схемы ў закупах і пастаўках абсталяваньня і лекаў. Выкрыла яна і недавер да прадукцыі беларускай фармакалёгіі, калі нават былыя кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя стараюцца не купляць беларускія лекі.
З калідораў улады - у парнік з марыхуанай. Былы дарадца шасьці прэзыдэнтаў ЗША на пэнсіі вырашыў заняцца вырошчваньнем канопляў у прамысловых аб'ёмах. (Відэа Reuters)
Намесьнікам міністра аховы здароўя Ласіцкі быў больш як 5 гадоў. КДБ затрымаў яго на пачатку ліпеня паводле абвінавачаньня ў хабарніцтве.
Свабода пагутарыла зь лекарамі і пацыентамі аднаго са шпіталяў, кіраўнік якога арыштаваны ў рамках «справы мэдыкаў».
Былы высокапастаўлены чыноўнік сыстэмы аховы здароўя разважае, чаму ў галіне квітнее карупцыя; чаму ў Беларусі цэны на лекі значна вышэйшыя, чым у суседзяў; наколькі празрыстая сыстэма закупаў. І не камэнтуе, ці можа кіраўнік ня ведаць, што адбываецца ў ягоным ведамстве.
Стомленая і раздражнёная доктарка, якой я, адседзеўшы столькі часу пад дзьвярыма, выказаў усё, што думаю з гэтай нагоды, адмахнулася: «А што вы хацелі? У нас пэрсаналу бракуе. А людзей вунь колькі…»
Віцэ-прэм’ер Беларусі Васіль Жарко, які 10 гадоў (2006–2016) займаў пасаду міністра аховы здароўя Беларусі, пракамэнтаваў гучную карупцыйную справу ў сфэры мэдыцыны. «Калі б ведаў, то захады былі б зробленыя ўжо тады», — сказаў Васіль Жарко. Яго выклікалі на допыт ў праваахоўныя органы. А якія абяцаньні даваў Васіль Жарко на пасадзе міністра аховы здароўя?
Героі Лявона Вольскага уражаныя масавымі арыштамі беларускіх дактароў паводле абвінавачаньняў хабарніцтве.
Былы старшы памочнік Беларускага вайсковага пракурора пэнсіянэр Васіль Бельмач пракамэнтаваў у інтэрвію Свабодзе затрыманьні ў сфэры мэдыцыны.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — сябра дзяржаўнай Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва, эканаміст Яраслаў Раманчук. Ён адказвае на пытаньне, у чым асноўная прычына карупцыі ў беларускай мэдыцыне, тлумачыць, якія зьмены неабходныя ў сыстэме аховы здароўя, і распавядае, як спрачаўся з намесьнікам міністра аховы здароўя пра тое, ці павінны чыноўнікі ўдзельнічаць у камэрцыйных структурах (цяпер гэты намесьнік затрыманы і за кратамі).
У справе аб злоўжываньнях чыноўнікаў з мэдыцынскай галіны ўжо больш за 60 фігурантаў, 37 зь іх затрыманыя. Усяго ў справе канфіскавана ці кампэнсавана «больш за 15 мільёнаў даляраў», сьцьвярджае КДБ.
У Беларусі ад пачатку году зарэгістравана 178 выпадкаў адзёру, паведамляе Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя. У пераважнай большасьці гэта завозные выпадкі і вынік кантакту з хворымі.
Карантын для прафіляктыкі шаленства Баранавіцкі гарвыканкам абвясьціў 10 ліпеня.
Завяршаецца будаўніцтва новых карпусоў Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы. Праект плянуецца здаць у жніўні. Ён чакаў рэалізацыі з 2011 году. Бальніца, пабудаваная ў 1960 годзе, не адпавядала матэрыяльным і маральным патрабаваньням часу.
Паводле інфармацыі Tut.by, затрыманыя галоўны ўрач 9 шпіталя Валер Кушнярэнка і загадчык эндаскапічнага аддзяленьня Андрэй Саўчанка. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.
Затрыманыя намесьнік міністра аховы здароўя і дырэктар РНПЦ траўматалёгіі.
Затрыманьне адбылося яшчэ на мінулым тыдні. Падрабязнасьцяў пакуль няма, вядома толькі, што лекара вінавацяць у «перавышэньні службовых паўнамоцтваў».
Прэс-сакратар Камітэту дзяржбясьпекі Андрэй Яраш абяцае раскрыць падрабязнасьці карупцыйнага скандалу ў мэдыцынскай неўзабаве.
Зьніжэньне на траціну спажываньня алькаголю беларусамі літаральна за год, якое адбылося паводле рэйтынгу WHO, уяўляецца малаімаверным. Магчыма, прадстаўнікоў WHO пераканалі аргумэнты беларускіх афіцыйных экспэртаў і ў выніку Беларусь страціла сумнае лідэрства ў «алькагольным» рэйтынгу.
Мужчыны складаюць дзьве траціны інфэкцыяваных, сярэдні ўзрост выяўленых хворых на ВІЧ склаў 36 год (роўна палова ва ўзросьце 30–39 год), амаль дзьве траціны заразіліся полавым шляхам, больш за траціну — пры ін’екцыйным увядзеньні наркотыкаў.
У 2008–2010 гадах беларусы былі самай пітушчай нацыяй у сьвеце з 17,5 літра умоўнага сьпірту на чалавека на год. За 2016 год, паводле ўдакладненых зьвестак, беларусы выпілі 11,2 літра — як брытанцы ці сэрбы.
За першыя пяць месяцаў гэтага году ад атручэньня алькаголем загінулі 600 чалавек, зь іх толькі 50 ужывалі сурагаты.
Пошукавых запытаў па словах «таблеткі для спыненьня цяжарнасьці» ва ўсім сьвеце стала ўдвая больш за апошнія дзесяць гадоў, паказала дасьледаваньне ВВС. У тых краінах, дзе законы больш жорстка абмяжоўваюць ці цалкам забараняюць аборты, такіх запытаў болей у некалькі разоў.
Ужываньне тытуню і ўзьдзеяньне другаснага тытунёвага дыму прыводзіць да 17% усіх сьмерцяў ад хваробаў сэрца.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які дазваляе невылечна хворым пацыентам ужываць экспэрымэнтальныя лекі і мэтады лячэньня.
Васьміклясьнікі з амэрыканскага гораду Гадсан распрацавалі аплікацыю для тых, хто харэе ад страту памяці.
У Беларусі больш за 19 тысяч чалавек жывуць зь вірусам імунадэфіцыту чалавека. У 2017 годзе эпідэміёлягі паведамлялі пра 18 тысячаў носьбітаў ВІЧ-інфэкцыі.
«Раней увогуле не было такой культуры. Гэта сорамна і няёмка — ты нарадзіла, павінна бегаць і скакаць, а ў цябе тут дэпрэсія»? — Ганна Вярбіцкая, аўтар кнігі-нататніка «Помощник любящей мамы», упэўненая, што стэрэатыпы трэба мяняць.
У беларускіх лякарнях няма авастыну (бевацызумабу), супрацьпухліннага прэпарату, які выкарыстоўваецца для хіміятэрапіі.
Усё менш бяруцца шлюбам да 25 гадоў. Нараджэньне дзяцей усё больш адкладаюць. Жанчынам ужо ня так страшна разводзіцца.
Аўстралійскі біёляг Дэйвід Гудэл, якому было 104 гады, добраахвотна пайшоў з жыцьця ў Швайцарыі, у горадзе Базэль. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі супольнасьцяў, якія адстойваюць права на эўтаназію і добраахвотны сыход з жыцьця.
Актывісткі руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычнага артыкула 328 Крымінальнага кодэксу, а таксама перагляду спраў сваякоў і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, галадаюць 11-ы дзень.
У афіцыйнай рэкамэндацыі з сайту міністэрства знойдзем састарэлыя зьвесткі, заніжэньне статыстыкі атлусьценьня і неэфэктыўную дыету.
Каардынатар праграм Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя Краінавага бюро ў Беларусі Валянцін Русовіч такія пляны краіны назваў амбітнымі.
Загрузіць яшчэ