Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША невылечна хворым дазволілі экспэрымэнтальную мэдыцыну


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які дазваляе невылечна хворым пацыентам ужываць экспэрымэнтальныя лекі і мэтады лячэньня, піша Associated Press.

Гаворка ідзе пра лячэньне, якое не атрымала дазволу ўпраўленьня санітарнага кантролю (FDA).

Што гэта зьменіць? Пацыентам са сьмяротнымі дыягназамі, якія скарысталі ўсе сэртыфікаваныя мэтады тэрапіі, дазволяць прымаць неправераныя лекі.

Навошта ўсё гэта? Працэс легалізацыі новых мэтадаў лячэньня ў ЗША займае працяглы час. Паводле Associated Press, узгадненьне асобных лекаў можа заняць некалькі гадоў.

Як успрынялі новы закон? У Кангрэсе ЗША законапраект выклікаў дэбаты. Ініцыятыву падтрымалі рэспубліканцы, якія лічаць, што гэта дапаможа людзям у пошуках надзеі. Прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі лічаць, што гэтая надзея будзе лжывай, а закон аб экспэрымэнтальным лячэньні небясьпечны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG