Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ёсьць праблема пасьляродавай дэпрэсіі, і ты ў гэтым не вінаватая»


«Ёсьць праблема пасьляродавай дэпрэсіі, і ты ў гэтым не вінаватая»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:04 0:00

«Ёсьць праблема пасьляродавай дэпрэсіі, і ты ў гэтым не вінаватая»

«Раней увогуле не было такой культуры. Гэта сорамна і няёмка — ты нарадзіла, павінна бегаць і скакаць, а ў цябе тут дэпрэсія»? — Ганна Вярбіцкая, аўтар кнігі-нататніка «Помощник любящей мамы», упэўненая, што стэрэатыпы трэба мяняць.

Ганна ўпэўненая, што шкодна маляваць выключна пазытыўны вобраз мацярынства. Па статыстыцы, 10–15% цяжарных і тых, што нарадзілі, трапляюць у пастку пасьляродавых дэпрэсій. Многія зь іх нават не ўяўляюць, што яны такія не адны і гэта нармальна — дазволіць сабе адчуваць розныя эмоцыі, і ня толькі шчасьце і радасьць, пасьля нараджэньня дзіцяці. Кожная гісторыя мацярынства розная, пры першых жа сымптомах дэпрэсіі трэба біць трывогу і шукаць дапамогі — у сяброў, у блізкіх ці нават у спэцыялістаў.

«Для мяне было вельмі важна, калі я трапіла да псыхатэрапэўта, калі мне сказалі: „Ты не адна такая“, — узгадвае Ганна Вярбіцкая. — То бок гэта ўсё нармальна, ёсьць такая зьява, як пасьляродавая дэпрэсія. У Эўропе і ЗША пра гэта гавораць, і гэта нармальная практыка, пасьля таго як ты нарадзіла — паразмаўляць з псыхолягам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG