Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя вызначыла, каго пусьцяць у радзільныя дамы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя зацьвердзіла рэглямэнт наведваньня радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленьняў бацькамі і блізкімі родзічамі.

Ведамства мяркуе, што маладая маці сама вызначыць кола асоб, якія змогуць наведваць яе і дзіця.

Наведаць парадзіху і немаўля можна будзе:

  • пры іх задавальняючым стане;
  • з дазволу ўрача.

У радзільны дом ня пусьцяць людзей з прыкметамі алькагольнага ап’яненьня ці інфэкцыйных хваробаў, а менавіта:

  • падвышанай тэмпэратуры;
  • праяваў рэсьпіраторнай інфэкцыі;
  • дыярэі;
  • сыпу і інш.

Ня бойцеся татаў у радзільнях

Падчас правядзеньня ва ўстановах аховы здароўя санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў наведвальнікам трэба будзе апрануць сродкі індывідуальнай абароны: маскі, шапачкі, залаты, бахілы.

«Каб не звар’яцець». Як у Беларусі працуе група дапамогі парадзіхам

Таксама дакумэнт вызначае патрабаваньні для наведваньня пацыентаў у аддзяленьнях:

  • рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі;
  • паталёгіі немаўлят і неданошаных дзяцей.

«Яны адбіраюць у нас роды». Тры маці пра змаганьне з акушэрскім гвалтам

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG