Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі добраахвотна пайшоў з жыцьця 104-гадовы біёляг


Дэйвід Гудэл на прэс-канфэрэнцыі ў Базэле 9 траўня 2018 году.
Дэйвід Гудэл на прэс-канфэрэнцыі ў Базэле 9 траўня 2018 году.

Аўстралійскі біёляг Дэйвід Гудэл, якому было 104 гады, добраахвотна пайшоў з жыцьця ў Швайцарыі, у горадзе Базэль. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі супольнасьцяў, якія адстойваюць права на эўтаназію і добраахвотны сыход з жыцьця.

Дэйвід Гудэл быў абвешчаны памерлым у 12.30 10 траўня, паведаміў Філіп Нішке, дырэктар арганізацыі Exit International. Раней Гудэл прыбыў у Швайцарыю, каб скарыстацца законам аб праве на эўтаназію. У апошні шлях Гудэла праводзіў заснавальнік аўстралійскага руху ў падтрымку права на гэтую працэдуру Exit International Філіп Нішке.

Навуковец, які нарадзіўся ў Вялікабрытаніі, сьцьвярджаў, што разважаў пра самагубства прыкладна 20 гадоў. Аднак пачаў думаць аб эўтаназіі ў дачыненьні да сабе самога пасьля таго, як ягоны стан пагоршыўся за апошні год. Ён скардзіўся на тое, што страціў здольнасьць да мабільнасьці, да перасоўваньня, на ўстаноўленыя мэдыцынскія абмежаваньні і аўстралійскі закон, які забараняе добраахвотны сыход з жыцьця. Пры гэтым ён не пакутаваў на ніякія захворваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG