Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: ад 240 да 2000 рублёў на дзень выдаткоўвае дзяржава на лячэньне нарказалежнага


Лекаваньне аднаго пацыента ў аддзяленьні рэанімацыі ў палаце Менскага абласнога клінічнага цэнтру «Псыхіятрыя і наркалёгія» каштуе ад 240–300 да 1–2 тысяч рублёў на дзень у залежнасьці ад стану і паталёгіяў пацыента. Пра гэта сказаў 3 жніўня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску псыхіятар-нарколяг Іван Канаразаў, піша БелаПАН.

Рэальная колькасьць людзей у Беларусі, якія ўжывалі наркотыкі, можа складаць 65 тысяч чалавек, сказаў Канаразаў.

Паводле яго словаў, кошт лячэньня ВІЧ-інфэкцыі летась складаў 380-400 даляраў на год. Два гады таму вылечыць гепатыт С каштавала 40 тысячаў даляраў, сёлета праз зьяўленьне беларускіх мэдыкамэнтаў кошт лячэньня зьменшыўся ў 7-10 разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG