На яго склалі два пратаколы на падставе ч. 2 арт. 21.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў).
Лукашэнка быў на тым заводзе — казаў, што Трампы «ахаць і вохкаць» ад беларускага лёну.
Пры тым 31 сакавіка той жа судзьдзя прызнаў Мазейку вінаватым у распаўсюдзе яшчэ аднаго «экстрэмісцкага» матэрыялу: відэа «Лукашэнка пра Гітлера».
Праваабаронцы заяўлялі, што мера стрыманьня Шаўрова празьмерная, «можа расцэньвацца толькі як спосаб аказаць ціск на абвінавачанага з помсты».
Карыкатура зьявілася пасьля скандалу з «гуманітарнай дапамогай», у тым ліку апаратамі штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, якую расейскія ўлады некалькі тыдняў таму адправілі ў ЗША.
22 красавіка ў судзе Ленінскага раёну Берасьця экалягічнага актывіста Дзьмітрыя Бекалюка асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 12 красавіка супраць запуску акумулятарнага завода пад Берасьцем.
Пасьля ў яе разьвілася эпілепсія.
Суд, які можа быць зьвязаны са справай «акумулятарнага караля» Віктара Лемяшэўскага, фармальна пачаўся 14 лютага. Ні на адно паседжаньне абвінавачаная берасьцейская чыноўніца не зьявілася.
Колькасьць заргістраваных сьмяротных прысудаў у сьвеце летась склала 657, што на 33 выпадкі менш, чым у 2018 годзе.
Асуджаная тройчы прымала «матэрыяльныя каштоўнасьці» ад прадстаўнікоў менскіх крамаў «за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў яе кампэтэнцыю».
Непаўналетнім асуджаным за наркотыкі, незалежна ад часткі артыкулу 328, скароцяць тэрміны на 1 год.
Ваенны суд у Калінінградзе вынес прысуды меркаваным удзельнікам рэгіянальнай манархісцкай арганізацыі «Балтыйскі авангард рускага супраціву» (БАРС).
Магілёўскі абласны суд павялічыў суму штрафу да 8 тысяч 100 рублёў асуджанай на 2,6 гадоў калёніі агульнага рэжыму былой загадчыцы дзіцячага садка No19 Крычава Але Пастуховай.
Ён заявіў, што на ягонае даручэньне Вярхоўны суд падрыхтаваў паект закону аб амністыі як «акт гуманізму» перад 75-годзьдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Бо не сплаціла штрафы за акцыі супраць «паглыбленьня інтэграцыі».
Падазраваны цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня. Яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня.
«На працягу ўсяго працэсу настаўніца не прызнавала сваю віну, казала, што дачка атрымала траўму выпадкова, а не ад таго, што яна тузанула яе за вуха».
14 траўня Вярхоўны суд Беларусі прызнаў вінаватым у карупцыі былога старшыню Менскага раённага суду Аляксандра Хаванскага і асудзіў яго на 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Зь вясковай царквы скралі цудатворны абраз. Ён належыць 87-гадовай верніцы. Злачынцу злавілі, віну ён прызнаў. Але ікону сьледзтва аддало не ўласьніцы, не вясковай царкве, а Гомельскай япархіі БПЦ Маскоўскага патрыярхату.
У пазове гаворка ішла пра два дамы і кватэру агульным коштам больш за 80 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.
7 красавіка адзін з акцыянэраў падаў у суд на кампанію Zoom Video Communications Inc, абвінаваціўшы яе ў тым, што кампанія перабольшвала стандарты прыватнасьці сваёй аплікацыі для відэасувязі Zoom і хавала інфармацыю, што сувязь ня мае адпаведнага шыфраваньня.
Лістоў ад Жамчужнага з турмы не было больш за два тыдні. Раней яму адмовілі ў атрыманьні пасылак і спатканьнях.
Вярхоўны суд Аўстраліі 7 красавіка адмяніў прысуд былому скарбніку Ватыкану, кардыналу Джорджу Пэлу, прызнанаму вінаватым у сэксуальным гвалце над непаўналетнімі.
Рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук ня мае намеру радыкальна мяняць курс свайго інтэрнэт-рэсурсу і адмаўляцца ад антыкарупцыйных расьсьледаваньняў, хоць і прызнае, што «трэба зрабіць паўзу і агледзецца, ацаніць рызыкі, а ўжо тады вырашаць».
Цяперашнія афіцыйныя абвінавачаньні — першыя, у якіх сьцьвярджаецца, што Расея і Катар атрымалі права правядзеньня чэмпіянатаў сьвету ў футболе, падкупіўшы чыноўнікаў FIFA.
«Рабіў відэаздымку, чым перашкаджаў выкананьню мэдыцынскімі работнікамі сваіх службовых абавязкаў пры правядзеньні эпідэміялягічных мерапрыемстваў».
Вядома, што фігурантам інкрымінуюць незаконнае абарачэньне наркотыкаў бяз мэты збыту (ч.1 арт. 328 КК РБ), іх узялі пад варту і звольнілі з пракуратуры.
Цэнтральны раённы суд Менску адхіліў скаргу грамадзяніна Турэччыны курда Хіджры Мамаша на рашэньне дэпартаваць яго зь Беларусі ў Турэччыну, прынятае Дэпартамэнтам па міграцыі і грамадзянстве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Пасьля ацэнкі «справы Сацука» Сьледчы камітэт прыме рашэньне аб выстаўленьні абвінавачаньня.
2 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менску пачаўся працэс па справе аб выбуху фаервэркаў на сьвяточным салюце ў Дзень незалежнасьці 3 ліпеня 2019 году. Тады падчас вечаровага салюту ад аскепкаў загінула мянчанка, яшчэ 10 чалавек былі параненыя ці атрымалі лёгкія пашкоджаньні.
Адразу некалькі фанацкіх груповак заявілі, што спыняюць наведваньне матчаў з удзелам камандаў сваіх рэгіёнаў.
«Што тычыцца вось такой вось лабавой атакі на карупцыю, вы атрымаеце самую рэальную падтрымку. Гэта я вам абяцаю», — казаў Лукашэнка ў 2015 годзе пра Сацука.
Вярхоўны суд Беларусі пацьвердзіў невінаватасьць грамадзяніна Ізраілю Алана Левіта ў забойстве, якое адбылося больш за 27 гадоў таму ў Менску.
Кажуць, што пытаньне не ў маральнай шкодзе ці грашах, а ў тым, каб «людзі выбачыліся за свае словы і зьняпраўдзілі недакладную інфармацыю».
Паводле сьледзтва, чацьвёра падсудных у ноч на 1 чэрвеня 2005 году ў Вялікай Машчаніцы Бялыніцкага раёну забілі сям’ю з шасьці чалавек — у тым ліку дваіх малых дзяцей.
Пазоў амаль на 100 тысяч рублёў выставіла ААТ «Александрыйскае» шасьцідзесяці сваім работнікам, якіх абвінавачвае ў пашкоджаньні 81,5 тоны яблыкаў.
Расьсьледаваньне паказала, што жанчына нарадзіла жыцьцяздольнае дзіця дома, а пасьля, як кажуць сьледчыя, задушыла, загарнула цела ў пакет і выкінула ў сьметніцу ля дома.
Емяльянаву цяпер прысудзілі 4 гады. Комару — 3 гады 6 месяцаў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронца кажа, што зьмяншэньне тэрміну пакараньня абодвум анархістам можна вітаць, але ўсё ж гэтага недастаткова.
Суд Гомельскага раёну вынес рашэньне ў гучнай справе дзевяці маладых людзей, пяць зь якіх на момант затрыманьня былі непаўналетнімі. За «закладкі» з наркотыкамі суд прызначыў ім пакараньні ад 2 гадоў «хіміі» да 8 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
47-гадовы бацюшка спрабаваў вывезьці беларускіх дзяўчат у Расею для занятку прастытуцыяй.
«Я ведаю, чыя гэта работа, — гаворыцца ў тэксьце. — Імя гэтага генэрала, які „крышуе“ сыстэмную карупцыю Мінздароўя, вядомае ўсім, хто круціцца ў гэтым бізнэсе».
Згодна з матэрыяламі справы, падлетак набыў ня менш за 9,41 г мэфэдрону, 3 таблеткі МДМА і 0,0259 г марыхуаны.
«Калі колькасьць артыкулаў аб карупцыі ў Мінздароўя на партале перавысіла нейкую крытычную масу, да Сяргея ад пэўных людзей прыйшоў чалавек і канкрэтна папярэдзіў, што або пасадзяць, або заб'юць».
Емяльянаву заклікаюць дапамагчы грашыма, а таксама лістамі — або папяровымі ў жодзінскую турму №8 (222160, Жодзіна, вул. Савецкая, 22а), або праз сайт письмо.бел.
Суд Фрунзэнскага раёну Менску вынес выракі 13 чалавекам за незаконнае абарачэньне наркотыкаў і псыхатропаў.
Адразу 20 чалавек селі на лаву падсудных у Маскоўскім раённым судзе Менску. 23 сакавіка тут пачаўся працэс у справе аб подкупе гульцоў футбольных камандаў найвышэйшага і першага дывізіёнаў, а таксама ў валейбольным чэмпіянаце Беларусі.
Андрэй Уцюрын прызнае віну ў атрыманьні хабару памерам больш чым 190 тысяч даляраў. Аднак сьцьвярджае, што грошы браў у доўг, не лічыў гэта хабарам і не дапамагаў расейскім бізнэсоўцам перамагаць у тэндэрах.
Берасьцейская транспартная пракуратура нагадвае, што правоз любой колькасьці наркатычнага рэчыва празь мяжу караецца паводле беларускага заканадаўства.
Ён ня менш як 36 разоў біў чатырохгадовую дзяўчынку рукамі, нагамі і дзяржаньнем веніка па ўсім целе.
19 сакавіка Менскі гарадзкі суд, як раней і сталічны Маскоўскі раённы суд, адмовіў у разглядзе скаргі праваабаронцаў з «Магілёўскай Вясны» да міністэрства ўнутраных справаў і ягонага падразьдзелу — дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
Загрузіць яшчэ