Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьню Шаўрову адмовілі ў зьмене меры стрыманьня. Графіці і «рукі Пушкіна» — «сярэднецяжкае злачынства»


Піліп Шаўроў, архіўнае фота
Піліп Шаўроў, архіўнае фота

Піліпу Шаўрову чарговы раз адмовілі зьмяніць меру стрыманьня, а разгляд ягонай справы за «хуліганства» падоўжылі да 3 траўня, расказвае «Вясна».

Дзевяць праваабарончых арганізацый і ініцыятываў падпісалі 16 красавіка калектыўны зварот з патрабаваньнем тэрміновага вызваленьня актывіста «Маладога фронту» Піліпа Шаўрова, якога яны прызналі палітвязьнем.

Піліпа Шаўрова трымаюць пад вартай з 19 студзеня. Актывіст сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што гэта ён 17 студзеня расфарбаваў чырвонай фарбай рукі помніку Пушкіну, які стаіць каля гатэля «Беларусь». Пазьней у справе актывіста зьявіліся яшчэ два эпізоды з графіці палітычнага зьместу — нібыта ён намаляваў невялікі бел-чырвона-белы сьцяг на помніку загінулым міліцыянтам і напісаў лічбы «1937» на плоце. У выніку Піліпа Шаўрова вінавацяць у хуліганстве паводле 1 і 2 частак 339 артыкулу Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Як расказала «Вясьне» жонка зьняволенага Вольга Шаўрова, на мінулым тыдні суд Цэнтральнага раёну зноў адмовіў у хадайніцтве аб зьмене меры стрыманьня — «напісана, што злачынства сярэднецяжкае і мера стрыманьня прызнаная законнай».

У хадайніцтве, кажа яна, пісалі пра эпідэміялягічную сытуацыю, але «яны нібы не заўважылі». Жонка палітвязьня лічыць, што адказ суду — «стандартная адпіска».

Праваабаронцы заяўлялі, што мера стрыманьня Шаўрова празьмерная, «можа расцэньвацца толькі як спосаб аказаць ціск на абвінавачанага з помсты».

Міністэрства ўнутраных справаў днём раней заяўляла, што ў беларускіх турмах і ізалятарах няма «спэцкантынгенту» (то значыць, зьняволеных) з COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG