Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біў венікам, мухабойкай, папругай. Мужчыну далі 25 гадоў за забойства маленькай дачкі


Асуджаны Кірыл Бандалетаў у судзе

Ён ня менш як 36 разоў біў чатырохгадовую дзяўчынку рукамі, нагамі і дзяржаньнем веніка па ўсім целе.

Дзяўчынка праз два дні памерла ў шпіталі.

У судзе было даведзена, што 25-гадовы жыхар вёскі Мадзейкі Зэльвенскага раёну і раней зьдзекаваўся са сваіх малых дачок.

Усё здарылася ўвечары 18 кастрычніка. Па вэрсіі Сьледчага камітэту, 25-гадовы мужчына жорстка пабіў сваю чатырохгадовую дачку за тое, што яна яго не паслухалася. Ён трос дзіця, біў рукамі і нагамі. Некалькі разоў кінуў на тахту, а таксама ў сьцяну, пасьля чаго дачка страціла прытомнасьць. Мужчына выклікаў хуткую дапамогу.

Дзяўчынка самастойна ня дыхала. Лекары спрабавалі яе рэанімаваць, але дзіця так і не прыйшло ў прытомнасьць і памерла ў шпіталі праз два дні.

Абвінавачаны віны не прызнаў.

Яму прызначана пакараньне 25 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG