Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непаўналетняга менчука асудзілі за наркотыкі на 7 гадоў калёніі


Непаўналетняга асудзілі да 7 гадоў пазбаўленьня волі ў выхаваўчай калёніі, бяз штрафу, за незаконнае абарачэньне наркотыкаў, паведамляе прэс-служба Менскага гарадзкога суду.

Згодна з матэрыяламі справы, падлетак набыў ня менш за 9,41 г мэфэдрону, 3 таблеткі МДМА і 0,0259 г марыхуаны. Наркотыкі ён захоўваў пры сабе, маючы намер прадаць іх у Менску і Менскай вобласьці.

Хлопца прызналі вінаватым у незаконным набыцьці з мэтай збыту, захоўваньні і перавозцы наркатычных сродкаў і асабліва небясьпечных псыхатропных рэчываў у буйным памеры, учыненым групай асобаў (ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Справу разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёну Менску.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG