Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбітай на Дзень Волі трэці раз адмовілі ў крымінальнай справе супраць міліцыянтаў


Яна Чуліцкая
Яна Чуліцкая

25 сакавіка 2017 году праваахоўнікі ў Менску брутальна разагналі акцыю да Дня Волі. Сярод затрыманых і зьбітых была тады яшчэ непаўналетняя Яна Чуліцкая (Яцыновіч). Пасьля зьбіцьця ў яе разьвілася эпілепсія.

Як расказвае Праваабарончы цэнтар «Вясна», у той дзень дзяўчыну разам зь сяброўкай затрымаў АМАП. Яну, схапіўшы за валасы, зацягнулі ў аўтобус, дзе адзін іх праваахоўнікаў некалькі разоў моцна стукнуў яе па галаве. У той жа дзень Яну адпусьцілі, адміністрацыйную справу супраць яе затым спынілі.

Праз тыдзень у яе пачаліся першыя прыступы эпілепсіі, якія працягваюцца і дагэтуль — па 6–7 разоў на тыдзень. На лекі яна штомесяц траціць звыш 300 рублёў, а праз хваробу мае праблемы з працай.

Сьледчыя ня бачаць сувязі паміж зьбіцьцём і хваробай. Дзяўчына прадставіла і відэа, дзе відаць адзін міліцыянт і чуваць голас другога, які яе біў, але сьледчыя іх не шукалі.

У сакавіку 2020 году Яна з адвакатам скардзілася ў пракуратуру на чарговую адмову ў крымінальнай справе. Пракуратура прызначыла дадатковую праверку, аднак Сьледчы камітэт Першамайскага раёну Менску трэці раз адмовіўся заводзіць справу. Дзяўчына зьбіраецца абскарджваць адмову і чацьвёрты раз.

Відэа 2019 году, на якім Яна Чуліцкая (Яцыновіч) расказвае пра зьбіцьцё і наступствы:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG