«Рабіў відэаздымку, чым перашкаджаў выкананьню мэдыцынскімі работнікамі сваіх службовых абавязкаў пры правядзеньні эпідэміялягічных мерапрыемстваў».
Вядома, што фігурантам інкрымінуюць незаконнае абарачэньне наркотыкаў бяз мэты збыту (ч.1 арт. 328 КК РБ), іх узялі пад варту і звольнілі з пракуратуры.
Цэнтральны раённы суд Менску адхіліў скаргу грамадзяніна Турэччыны курда Хіджры Мамаша на рашэньне дэпартаваць яго зь Беларусі ў Турэччыну, прынятае Дэпартамэнтам па міграцыі і грамадзянстве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Пасьля ацэнкі «справы Сацука» Сьледчы камітэт прыме рашэньне аб выстаўленьні абвінавачаньня.
2 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менску пачаўся працэс па справе аб выбуху фаервэркаў на сьвяточным салюце ў Дзень незалежнасьці 3 ліпеня 2019 году. Тады падчас вечаровага салюту ад аскепкаў загінула мянчанка, яшчэ 10 чалавек былі параненыя ці атрымалі лёгкія пашкоджаньні.
Адразу некалькі фанацкіх груповак заявілі, што спыняюць наведваньне матчаў з удзелам камандаў сваіх рэгіёнаў.
«Што тычыцца вось такой вось лабавой атакі на карупцыю, вы атрымаеце самую рэальную падтрымку. Гэта я вам абяцаю», — казаў Лукашэнка ў 2015 годзе пра Сацука.
Вярхоўны суд Беларусі пацьвердзіў невінаватасьць грамадзяніна Ізраілю Алана Левіта ў забойстве, якое адбылося больш за 27 гадоў таму ў Менску.
Кажуць, што пытаньне не ў маральнай шкодзе ці грашах, а ў тым, каб «людзі выбачыліся за свае словы і зьняпраўдзілі недакладную інфармацыю».
Паводле сьледзтва, чацьвёра падсудных у ноч на 1 чэрвеня 2005 году ў Вялікай Машчаніцы Бялыніцкага раёну забілі сям’ю з шасьці чалавек — у тым ліку дваіх малых дзяцей.
Пазоў амаль на 100 тысяч рублёў выставіла ААТ «Александрыйскае» шасьцідзесяці сваім работнікам, якіх абвінавачвае ў пашкоджаньні 81,5 тоны яблыкаў.
Расьсьледаваньне паказала, што жанчына нарадзіла жыцьцяздольнае дзіця дома, а пасьля, як кажуць сьледчыя, задушыла, загарнула цела ў пакет і выкінула ў сьметніцу ля дома.
Емяльянаву цяпер прысудзілі 4 гады. Комару — 3 гады 6 месяцаў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронца кажа, што зьмяншэньне тэрміну пакараньня абодвум анархістам можна вітаць, але ўсё ж гэтага недастаткова.
Суд Гомельскага раёну вынес рашэньне ў гучнай справе дзевяці маладых людзей, пяць зь якіх на момант затрыманьня былі непаўналетнімі. За «закладкі» з наркотыкамі суд прызначыў ім пакараньні ад 2 гадоў «хіміі» да 8 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
47-гадовы бацюшка спрабаваў вывезьці беларускіх дзяўчат у Расею для занятку прастытуцыяй.
«Я ведаю, чыя гэта работа, — гаворыцца ў тэксьце. — Імя гэтага генэрала, які „крышуе“ сыстэмную карупцыю Мінздароўя, вядомае ўсім, хто круціцца ў гэтым бізнэсе».
Згодна з матэрыяламі справы, падлетак набыў ня менш за 9,41 г мэфэдрону, 3 таблеткі МДМА і 0,0259 г марыхуаны.
«Калі колькасьць артыкулаў аб карупцыі ў Мінздароўя на партале перавысіла нейкую крытычную масу, да Сяргея ад пэўных людзей прыйшоў чалавек і канкрэтна папярэдзіў, што або пасадзяць, або заб'юць».
Емяльянаву заклікаюць дапамагчы грашыма, а таксама лістамі — або папяровымі ў жодзінскую турму №8 (222160, Жодзіна, вул. Савецкая, 22а), або праз сайт письмо.бел.
Суд Фрунзэнскага раёну Менску вынес выракі 13 чалавекам за незаконнае абарачэньне наркотыкаў і псыхатропаў.
Адразу 20 чалавек селі на лаву падсудных у Маскоўскім раённым судзе Менску. 23 сакавіка тут пачаўся працэс у справе аб подкупе гульцоў футбольных камандаў найвышэйшага і першага дывізіёнаў, а таксама ў валейбольным чэмпіянаце Беларусі.
Андрэй Уцюрын прызнае віну ў атрыманьні хабару памерам больш чым 190 тысяч даляраў. Аднак сьцьвярджае, што грошы браў у доўг, не лічыў гэта хабарам і не дапамагаў расейскім бізнэсоўцам перамагаць у тэндэрах.
Берасьцейская транспартная пракуратура нагадвае, што правоз любой колькасьці наркатычнага рэчыва празь мяжу караецца паводле беларускага заканадаўства.
Ён ня менш як 36 разоў біў чатырохгадовую дзяўчынку рукамі, нагамі і дзяржаньнем веніка па ўсім целе.
19 сакавіка Менскі гарадзкі суд, як раней і сталічны Маскоўскі раённы суд, адмовіў у разглядзе скаргі праваабаронцаў з «Магілёўскай Вясны» да міністэрства ўнутраных справаў і ягонага падразьдзелу — дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
Блогер Уладзімер Цыгановіч, які вядзе youtube-канал MozgOn, завочна асуджаны на 15 содняў арышту за заклікі ў інтэрнэце ўдзельнічаць у несанкцыянаванай масавай акцыі, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».
Графіці «Свабоду Севярынцу» назвалі хуліганствам, хоць раней лічылі псаваньнем маёмасьці.
Аднымі зь першых паказаньні суду далі былыя службоўцы Нацыянальнага банку, якія агулам атрымалі амаль мільён даляраў хабару.
Напярэдадні судовага паседжаньня Мэнінг зрабіла спробу самагубства ў турме.
Суд у Нью-Ёрку ў сераду прысудзіў амэрыканскаму прадусару Гарві Вайнштэйну 23 гады турэмнага зьняволеньня па абвінавачваньнях у сэксуальным гвалце. Пра гэта паведаміў тэлеканал Сі-эн-бі-сі.
Гэта кіраўнік упраўленьня Нацыянальнага банку Ігар Кудасаў і суўладальнік кампаніяў «Салідэкс ПІ» і «Салідэкс» Сяргей Пакрышкін. Іншыя 14 абвінавачаных пагадзіліся з агучанымі пракурорам матэрыяламі справы.
Уцюрын віну ў атрыманьні хабару ў буйным аб'ёме, паўторным атрыманьні хабару і заахвочваньні да дачы хабару прызнаў цалкам.
Абвінавачваньне таксама заявіла, што ў яго ёсьць сьведкі, якія непасрэдна бачылі запуск ракеты з «Бука».
На лаве падсудных 16 абвінавачаных, іх абараняюць тры дзясяткі адвакатаў. У першы дзень пракуроры пасьпелі зачытаць абвінавачаньні толькі шасьці фігурантам справы.
68-гадовую Раісу Глазко затрымалі ў чэрвені 2019 году. Першапачаткова яна абвінавачвалася ў атрыманьні 1 тысячы рублёў ад прадстаўніка камэрцыйнай структуры «за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яе кампэтэнцыю».
23-гадовы мужчына абвіначваецца ў забойстве з асаблівай жорсткасьцю, рабаўніцтве, згоне аўтамабілю.
У сваім хадайніцтве абвінавачаны ў атрыманьні хабару спаслаўся на магчымае агучваньне дзяржаўных сакрэтаў.
Працэс адкрыты, хоць абвінавачаныя падавалі хадайніцтва супраць гэтага. Разам з Андрэем Уцюрыным на лаве падсудных 15 чалавек.
За яго заступіліся беларускія праваабаронцы: на радзіме Мамашу пагражаюць катаваньні і пажыцьцёвае зьняволеньне.
Галоўны рэдактар выданьня The Insider Раман Дабрахотаў упэўнены, што сьпіс абвінавачаных на судзе па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» можа быць істотна пашыраны.
Суд дапытаў законных прадстаўнікоў пацярпелых і сьведак у справе забойства 4-гадовай дзяўчынкі ў Зэльвенскім раёне 9 сакавіка. Абвінавачаны ў справе 25-гадовы жыхар Зэльвенскага раёну Кірыл Бандалетаў.
На судзе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам 17 ліпеня 2014 году, які адкрыўся ў панядзелак у Нідэрляндах, пракурор прадставіў абвінаваўчае заключэньне.
Бацьку вінавацяць у забойстве чатырохгадовай дачкі ў Зэльвенскім раёне, ён віны цалкам не прызнаў
Абвінавачаньні выставілі тром расейцам і грамадзяніну Ўкраіны. У крушэньні загінулі 298 чалавек.
Нібыта «не падпарадкоўваўся» міліцыянту, які знаходзіўся за паўкілямэтра ад месца «непадпарадкаваньня».
6 сакавіка ў Слуцку вынесьлі прысуд тром жыхарам раёну, абвінавачаным у забойстве двух пэнсіянэраў і замаху на жанчыну, а таксама ў крадзяжах і падпале маёмасьці ахвяраў.
29-гадовага Віктара Скрундзіка са Случчыны асудзілі на расстрэл за жорсткае забойства двух старых. Пагаварылі зь ягонымі аднавяскоўцамі пра тое, як на вачах міліцыі, службы апекі і суседзяў чалавек зь занядбанага дзіцяці ператвараецца ў бязьлітаснага злачынцу.
«Забіў, бо ён плакаў».
Адна рэч, калі пра віну ахвяры згвалтаваньня кажа ананімны камэнтатар-троль, і іншая — калі гэта робіць намесьнік пракурора.
У судзе Гомельскага раёну пачаліся спрэчкі бакоў у крымінальнай справе «мінавальнікаў», якія рабілі «закладкі» з псыхатропнымі рэчывамі. Судзяць дзевяць чалавек. Пяць зь іх на момант злачынства былі непаўналетнія.
Загрузіць яшчэ