Пасьля атрыманьня Ўкраінскай памеснай царквой томасу ад сусьветнага патрыярха Масква ня зможа лічыць гісторыю сваёй царквы з часоў хрышчэньня Русі. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Прямий» заявіў патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Ўкраіны Філарэт.
Чытачы сайту Свабоды працягваюць тэму «Дзяцей Францыі», сем’яў беларускіх эмігрантаў, якія паверылі сталінскай прапагандзе і ў 1946–1947 гадах пераехалі з Францыі ў СССР бяз права вяртаньня. Многія зь іх не мінулі ГУЛАГу, як і герой сёньняшняй гісторыі.
Падчас раскопаў старажытнага паселішча эпохі нэаліту на мяжы Бешанковіцкага і Сеньненскага раёнаў археолягі знайшлі ўнікальны артэфакт — фрагмэнт касьцяной падвескі ў форме галавы зьмяі.
Ігнат Дамейка нарадзіўся на Горадзеншчыне 31 ліпеня 1802 году. У 14 гадоў ён паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт, а ў 15 атрымаў ступень кандыдата навук у філязофіі. Пасьля паразы паўстаньня 1830-31 зьехаў за мяжу ды стаў знакамітым навукоўцам. Радыё Свабода пагартала ягоны дзёньнік.
Падзеі 31 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Ян Дзяржаўцаў, заснавальнік ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты», атрымаў адказ зь Віцебскага райвыканкаму пра пахаваньне чалавечых парэшткаў, эксгумаваных у лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле.
30 ліпеня беларускаму гісторыку Захару Шыбеку, аўтару дасьледаваньняў пра дасавецкі Менск, нарысу найноўшай гісторыі Беларусі, спаўняецца 70 гадоў. Напярэдадні зь юбілярам у яго дома ў Хайфе пагаварыў Сяргей Шупа.
На Магілёўшчыне ў райцэнтры Быхаў на сродкі з брытанскага фонду імя Саймана Лазаруса паставілі два памятныя знакі ахвярам Галакосту. Іх усталявалі на магілах, у якіх па сканчэньні Другой сусьветнай вайны былі пахаваныя парэшткі мужчын і жанчын, адшуканых сваякамі на месцах масавых расстрэлаў у ваколіцах гораду.
У Маскве 27 ліпеня памёр расейскі пісьменьнік Уладзімір Войнавіч. 8 чэрвеня 2018 году Свабода папрасіла яго выказвацца наконт канфлікту вакол рэстарацыі ля Курапатаў.
Якое месца ў беларускай гісторыі зойме 27 ліпеня 1990 году, дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце? Які шлях прайшла Беларусь за гады незалежнасьці? Чаму дагэтуль мы вымушаныя гаварыць пра пагрозы беларускай незалежнасьці?
У Мінкульт і Менгарвыканкам накіраваныя афіцыйныя дакумэнты ад імя пракуратуры гораду Менску.
Узамен яны абяцаюць паставіць мэмарыяльны знак з шыльдай на Кабыляцкай гары.
Мала каму з тых дзяцей удалося дажыць да сёньняшняга дня. Іхныя бацькі пасьля вайны паддаліся на савецкую прапаганду і рэпатрыяваліся ў сталінскі СССР. «99% зь іх, калі б ведалі, якая рэчаіснасьць іх чакае, не паехалі б у СССР».
Што казалі ўдзельнікі круглага стала па рэстаўрацыі Старога замка ў Горадні.
Тэрмін бязьвізавага знаходжаньня замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і наступнага выезду празь дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Паводле пракуратуры гораду Менску, упарадкаваньне Вайсковых могілак адбывалася з парушэньнямі заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Сьцяну, як мяркуецца, ХІІ стагодзьдзя, знойдзеную археолягамі каля Новага замка ў Горадні, кансэрвуюць — засыпаюць пяском. Раскрываць яе таямніцу пакінуць на будучыню. Свабода разьбіралася, чаму важна адкапаць сьцяну наноў.
Прагматызм вучыць, што маленькія краіны бясьсільныя перад вялікімі, а перад імпэрыямі яны і пагатоў нішто. Прыхільнікі палітычнага рэалізму кажуць, што абараніць свае інтарэсы ў спрэчцы з гігантамі маларэальна, таму лепш дастоўвацца да мацнейшых.
24 ліпеня 1618 году пабачыла сьвет першая ў сьвеце кніга, якая называлася «Буквар». Яго склалі манахі і выкладчыкі Віленскага праваслаўнага манастыра Сьвятога Духа.
Больш за 4 тысячы ахвяраў, 20 тысяч вывезеных на прымусовую працу ў Нямеччыну — вынік карнай апэрацыі «Герман» па пэрымэтры Налібацкай пушчы ў ліпені 1943 году. Гэтую апэрацыю нацысты разгарнулі ў адказ на Івянецкае паўстаньне.
Сьледчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў генэральнай пракуратуры Літвы і шэрагу літоўскіх судзьдзяў, якія вядуць працэс аб падзеях у Вільні ў 1991 годзе.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб добраўпарадкаваньні і аднаўленьні мэмарыялаў, помнікаў вайсковай славы, пахаваньняў Першай і Другой усясьветных войнаў.
Ва Ўкраіне пасьля рэвалюцыі 2014 году архівы савецкіх спэцслужбаў адкрытыя для ўсіх. У Расеі архівы надзейна хаваюць дакумэнты, што сьведчаць пра злачынствы супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія катавалі і забівалі зьняволеных у сталінскія часы.
Нашчадкі Соф’і Менскай, Соф’і Гальшанскай і Людвікі Караліны Радзівіл кіравалі дзясяткамі краінаў сьвету. Сярод іх і ўсе сучасныя манархі Эўропы.
24 лютага Эстонія адзначае Дзень Незалежнасьці. У гэты дзень у 1918 годзе ў Таліне, які тады называўся Рэвэль, была прынятая Дэклярацыя аб незалежнасьці краіны
Забойства Шарамета дагэтуль не раскрытае, невядомымі застаюцца як выканаўцы, гэтак і замоўца злачынства. Да Шарамета загінулі яшчэ 5 беларускіх журналістаў, чые сьмерці называюць загадкавымі.
24 гады таму, 20 ліпеня 1994 году, адбылася інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Для спыненьня ўпарадкаваньня Вайсковых могілак няма падстаў, сьцьвярджаецца ў адказе Менгарвыканкама на калектыўны зварот Партыі БНФ.
Мэмарыяльны комплекс, які зьбіраліся ўзьвесьці да 100-годзьдзя ад пачатку Першай сусьветнай вайны (1914–1918), не здадуць і на 100 гадоў яе заканчэньня.
Выданьне знаёміць зь гісторыяў гарадоў, людзей і важных падзеяў. Піша аб нацыянальнай ідэнтычнасьці, гісторыі ды памяці пра Другую сусьветную вайну, часах сталінскіх рэпрэсіяў.
«У дзень надрукаваньня весткі я быў два разы на вуліцы, езьдзіў у трамваі і нідзе ня бачыў ні найменшага пробліску жалю і спагады. Вестка чыталася гучна, з усьмешкай, зьдзекамі і самымі бязьлітаснымі камэнтарамі...»
Кірыла Насаеў быў проста «пэрпэтум мобіле», успамінае ягоны калега спадар Скорабагатаў.
«Яго войскі адабралі ў беларусаў Свабоду. Жыхары Кобрыні сталі асабістымі рабамі Суворава», — напісалі невядомыя на плякаце, які наляпілі на сьцяну ля музэю Суворава ў Кобрыні.
Паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году актывісты ўстанавілі мэмарыяльны знак. Мэмарыял зроблены рукамі актывістаў апазыцыі Лідзкага раёну.
Перамога саюзьнікаў пад Грунвальдам спыніла шматвяковую экспансію крыжакоў на славянскія землі. Пра бітву і яе значэньне Вячаслаў Ракіцкі размаўляе з Алегам Трусавым.
Міліцыя ня ўмешвалася, калі ахоўнікі і саўладальнік рэстарану Леанід Зайдэс схапілі і адцягнулі ў бок пратэстоўцаў, якія блякавалі мікрааўтобус.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пагутарыў па тэлефоне з саўладальнікам рэстарацыі «Поедем поедим» Леанідам Зайдэсам і сустрэўся з дырэктаркай рэстарана Сьвятланай Дубковай.
Палуту Бадунову лічылі «жалезнай ледзі» беларускага адраджэньня, яна была міністрам ва ўрадзе БНР і загінула ў часе сталінскіх рэпрэсіяў.
Архіўны аўдыёраман Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Генэтычная экспэртыза можа даць адказ на пытаньне, ці знойдзеныя ў Вільні на Гедымінавай гары парэшткі належаць лідэру антырасейскага паўстаньня ў Беларусі і Літве 1863–64 гадоў.
Паглядзеўшы ў Фэйсбуку вусьцішнае відэа пра тое, як наведнік рэстарану «Поедем поедим» з кулакамі, матам і крыкамі «У меня там ребёнок» кідаецца на абаронцаў Курапатаў, я зразумеў некалькі важных рэчаў.
Афіцыйна Аляксандар Лукашэнка стаў кіраўніком дзяржавы 20 ліпеня 1994 году, з таго часу застаецца на пасадзе. Нядаўна Лукашэнка сам згадваў 1994 год: менавіта тады, 24 гады таму, ён абяцаў перамагчы карупцыю.
Пасьля перапынку ўзнавіліся раскопкі тысячагадовага гарадзішча ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Горадзенскай вобласьці. Знойдзеныя артэфакты Свабодзе прадэманстраваў кіраўнік археалягічных работ, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.
Даўней за 300 млн год (да зьяўленьня рэптыліяў) месца, дзе цяпер стаіць Менск, было амаль заўсёды на беразе акіяну — не было то расейскіх, то заходнеэўрапейскіх земляў.
Карыстальнік Фэйсбуку Дэніэл Крутцына зьмясьціў на сваёй старонцы у сацыяльнай сетцы фотаздымак першай часткова адноўленай вежы Гальшанскага замку XVI-XVII стагодзьдзяў — так званай Паўночнай.
Украінскі палітвязень, дысыдэнт і былы народны дэпутат Украіны Ляўко Лук’яненка памёр 7 ліпеня ў шпіталі ў Кіеве пасьля працяглай хваробы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла яго жонка.
Польскі Інстытут нацыянальнай памяці рэкамэндаваў уладам краіны зьнесьці сёлета 75 помнікаў, зьвязаных з Чырвонай арміяй, савецкімі партызанамі і ваеннапалоннымі, якія былі пабудаваныя пасьля Другой сусьветнай вайны.
Літоўскі турыст паспрабаваў патрапіць на легендарны крэйсэр «Аўрора» у Санкт-Пецярбургу, крычучы, што ён «хоча стрэліць па Зімовым палацы» і «зладзіць новую рэвалюцыю ў Расеі».
Замена надмагільляў на менскіх Вайсковых могілках прыпыненая, дзясяткі ўнікальных агароджаў ужо зьнесьлі, 300 танных надгалоўнікаў паставіць пасьпелі.
Загрузіць яшчэ