Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выданьне папяровай вэрсіі «ARCHE» можа спыніцца празь недахоп сродкаў


Друк беларускага незалежнага навукова-папулярнага часопісу «ARCHE» можа спыніцца празь недахоп сродкаў. Пра гэта паведаміла рэдакцыя выданьня ў інтэрнэт-рассылцы.

Свабода папрасіла пракамэнтаваць магчымую адмову ад папяровай вэрсіі выдаўца «ARCHE» Сяржука Бахуна.

«Праз крызыс людзі сталі менш выдаткоўваць грошай на друкаваныя выданьні. Цяпер шмат друкаваных выданьняў пераходзіць у электронную вэрсію. Але нам хочацца захаваць і друкаваную вэрсію часопіса "ARCHE". Лічым, што гарантаваная падпіска можа нам у гэтым паспрыяць».

Сяржук Бахун
Сяржук Бахун

Рэдакцыя абвясьціла на краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака» збор рэсурсаў, дзякуючы якім зможа працягваць выдаваць часопіс у друкаваным выглядзе ды знойдзе новых чытачоў.

«Гэты збор сродкаў яшчэ адзін варыянт падпіскі на друкаваны часопіс. Цяпер мы маем падпіску праз Белпошту. Падпіска праз Талаку — яшчэ адзін канал, які можа даць нам падпісчыкаў. Гэта дазволіць мець падпісчыкаў яшчэ да выхаду нумара», — тлумачыць Сяржук Бахун.

«ARCHE» — беларускі незалежны навукова-папулярны часопіс. Выданьне знаёміць зь гісторыяў гарадоў, людзей і важных падзеяў. Піша аб нацыянальнай ідэнтычнасьці, гісторыі ды памяці пра Другую сусьветную вайну, часах сталінскіх рэпрэсіяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG