Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кобрыні ля музэю Суворава зьявілася антысувораўская інсталяцыя. ФАТАФАКТ


Плякат супраць Суворава на сьцяне ля музэю Суворава ў Кобрыні

«Яго войскі адабралі ў беларусаў Свабоду. Жыхары Кобрыні сталі асабістымі рабамі Суворава», — напісалі невядомыя на плякаце, які наляпілі на сьцяну ля музэю Суворава ў Кобрыні.

Музэй месьціцца ў доме 1790 году, які быў канфіскаваны расейскімі ўладамі пасьля задушэньня паўстаньня Касьцюшкі і перададзены ў карыстаньне Аляксандру Сувораву. Расейскі палкаводзец атрымаў «Кобрынскі ключ» ад імпэратрыцы Екацярыны ІІ. Пасьля, у 1860-х, у доме жыў адзін з кіраўнікоў паўстаньня Каліноўскага Рамуальд Траўгут.

Хоць Сувораў змагаўся супраць антырасейсага паўстаньня на беларускіх землях, у Беларусі яго памяць ушаноўваецца ўладамі. Выпадкова зьнесены ў 2016 годзе бюст Суворава ў Кобрыні вырашылі аднавіць, хоць у горадзе іх да нядаўняга часу было цэлых тры.

«Сувораў нас вызваліў, а ад каго — ня ведаем...»​. Для чужых — герой, для сваіх — карнік

Як цары рабавалі Беларусь

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG