Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі б Менск заснавалі 750 млн гадоў таму, ён быў бы на беразе акіяну


Дзе быў бы Менск, калі б яго заснавалі 750 млн год таму
Дзе быў бы Менск, калі б яго заснавалі 750 млн год таму

Сайт Dinosaur Pictures запусьціў інтэрактыўны глёбус, на якім можна паглядзець абрысы кантынэнтаў мільёны год таму з накладзенымі на іх межамі сучасных дзяржаваў, а таксама адшукаць свой горад.

Навукоўцы ня ведаюць дакладна, дзе былі кантынэнты мільёны год таму, але кампутарнае мадэляваньне дазваляе прыблізна пралічыць, як мяняліся абрысы кантынэнтаў. Інтэрактыўны глёбус стварыў навуковец Ян Вэбстэр, які працуе на кампанію Asterank, што складае базы зьвестак аб астэроідах.

Зь невядомых прычынаў на віртуальным глёбусе не пазначаныя межы Беларусі і Ўкраіны, але можна адшукаць асобныя беларускія гарады: хоць Менск, хоць Бабруйск, хоць Хойнікі.

Цяпер Беларусь знаходзіцца на раўніне — на захадзе Ўсходнеэўрапейскай плятформы — і ня мае выхаду да мора. Але так было не заўсёды.

Паглядзець, як было раней >>

Зямная кара складаецца з плітаў, якія рухаюцца зь цягам часу, могуць напаўзаць адна на адну (тады ўтвараюцца горы і акіянічныя ўпадзіны) або распаўзацца (тады ўтвараецца новая акіянічная кара). Было нават такое, што ўсе кантынэнты злучаліся ў адзін. Праз гэтыя працэсы, якія называюць тэктанічнымі, яшчэ 20 млн год таму Крым быў востравам, Брытанія была часткай Эўропы, а на месцы Флярыды былі хіба асобныя астравы.

Паводле мадэлі, скарыстанай на сайце Dinosaur Pictures, 35 млн год таму Хойнікі былі бы на беразе вялізнага возера, што цягнулася аж да ўкраінскага гораду Дняпра. 50 млн год таму палова беларускіх гарадоў апынулася б пад вадой, хоць 66 млн год таму, калі вымерлі дыназаўры, патопы пагражалі бы толькі Горадні. 90 млн год таму пад вадой было Палесьсе. Даўней за 300 млн год (да зьяўленьня рэптыліяў) месца, дзе цяпер стаіць Менск, было амаль заўсёды на беразе акіяну — не было то расейскіх, то заходнеэўрапейскіх земляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG