Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На спадарожніку Сатурна знайшлі складаную арганіку


Спадарожнік Сатурна Энцэляд

Навукоўцы выявілі на адным з спадарожнікаў Сатурна складаную арганіку. Дадзеныя, атрыманыя касьмічнай станцыяй «Касіні», сьведчаць, што ў шлейфах гейзэраў спадарожніка Энцэляд існуюць буйныя арганічныя малекулы, якія лічацца нeад’емнай чacткай кожнага жывoга аpгaнізму. Дасьледаваньне апублікавана ў часопісе Nature.

Яшчэ ў 2011 годзе спэцыялісты амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA назвалі Энцэляд найбольш прыдатным месцам у Сонечнай сыстэме для зараджэньня жыцьця. Цяперашняя знаходка можа стаць пацьвярджэньнем гэтым словам, але навукоўцы пакуль не сьпяшаюцца з высновамі. Верагодна, што на спадарожнік Сатурна адправяць новы дасьледчы апарат, які вывучыць нябеснае цела больш падрабязна.

Міжплянэтная станцыя «Касіні» дасьледавала Сатурн і яго спадарожнікі на працягу 12 гадоў. У мінулым годзе місія завяршылася, і апарат згарэў у aтмаcфэpы плянэты. Нягледзячы на гэта, апрацоўка атрыманых з «Касіні» зьвестак працягваецца дагэтуль.

Цікавасьць да Энцэляда паўстала пасьля 2004 году, калі дасьледнікі выявілі на ім вадзяныя гейзэры вышынёй да 250 кілямэтраў. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што пад вялікай тоўшчай лёду на нябесным целе ёсьць акіян, у якім могуць знаходзіцца мікраарганізмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG