Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Філарэт: пасьля атрыманьня Ўкраінай аўтакефаліі гісторыя РПЦ будзе пачынацца з XV стагодзьдзя


Хрэсны ход «За адзіную памесную царкву», арганізаваны Ўкраінскай праваслаўнай царквой Кіеўскага патрыярхату. Кіеў, 28 ліпеня 2018 году
Хрэсны ход «За адзіную памесную царкву», арганізаваны Ўкраінскай праваслаўнай царквой Кіеўскага патрыярхату. Кіеў, 28 ліпеня 2018 году

Пасьля атрыманьня Ўкраінскай памеснай царквой томасу (указу аб аўтакефаліі) ад сусьветнага патрыярха Масква ня зможа лічыць гісторыю сваёй царквы з часоў хрышчэньня Русі. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Прямий» заявіў патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Ўкраіны Філарэт.

«Гісторыя Расейскай царквы будзе пачынацца не з хрышчэньня Русі, а з 1448 году. З тых часоў, калі яна аддзялілася ад Кіеўскай мітраполіі. І сама Масква прызнала гэта ў 1948 годзе, калі сьвяткавала 500-годзьдзе аўтакефаліі Расейскай царквы... А мы сьвяткуем сёлета 1030-годзьдзе... Значыць, гісторыя Расейскай царквы будзе пачынацца з ХV стагодзьдзя», — сказаў прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату.

28 ліпеня з нагоды 1030-годзьдзя хрышчэньня Русі-Ўкраіны быў праведзены хрэсны ход «За адзіную памесную царкву», арганізаваны Ўкраінскай праваслаўнай царквой Кіеўскага патрыярхату. Паводле Нацыянальнай паліцыі, удзел у шэсьці ўзяло каля 65 000 вернікаў, яно прайшло спакойна.

На ўрачыстасьцях на Ўладзімірскай горцы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падкрэсьліў, што ўлада ня будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы Ўкраінскай царквы, але і іншым не дазволіць гэтага рабіць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG