Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кароткі шлях ад думкі да курка». Сто гадоў таму расстралялі Раманавых


«У дзень надрукаваньня весткі я быў два разы на вуліцы, езьдзіў у трамваі і нідзе ня бачыў ні найменшага пробліску жалю і спагады. Вестка чыталася гучна, з усьмешкай, зьдзекамі і самымі бязьлітаснымі камэнтарамі... Нейкае бессэнсоўнае ачарсьцьвеньне, нейкая пахвальба крыважэрнасьцю».

Так успамінаў пра ліпеньскія дні 1918 году ў Петраградзе Уладзімір Какоўцаў — былы высокі царскі дараднік, пасьля забойства Сталыпіна некаторы час кіраўнік ураду Расейскай імпэрыі. (Пазьней, у канцы 1918-га, ён уцёк празь фінскую мяжу на Захад). «Вестка», пра якую ідзе гаворка, прыйшла з Екацярынбургу і тычылася расстрэлу бальшавікамі ў ноч на 17 ліпеня ў доме купца Іпацьцева былога імпэратара Мікалая II, членаў яго сям’і і некалькіх набліжаных асобаў.

Тады Расея ў цэлым абыякава, калі не са злараднасьцю адрэагавала на гібель апошняга цара. (Пра долю яго сям’і, перш за ўсё дзяцей, доўгі час хадзілі самыя розныя чуткі, і яшчэ ў пачатку 1920-х Ленін і Зіноўеў запэўнівалі заходніх журналістаў, што ім нічога не вядома пра тое, куды дзеліся цэсарэвіч Аляксей і яго сястры.) Праз сто гадоў выказваць смутак з нагоды царазабойства ня толькі не небясьпечна, як у 1918 годзе — наадварот, гэта стала часткай расейскага ідэалягічнага мэйнстрыму. Тым больш што ў 2000 годзе Мікалай II і яго сям’я былі прылічаныя да ліку сьвятых Расейскай праваслаўнай царквы — іх называюць «царскімі пакутнікамі». У іх гонар складаюцца вершы — напрыклад, такія:

Нагадаем хроніку падзеяў, якія прывялі да трагедыі ў падвале Іпацьцеўскага дома.

  • 2 (15 паводле новага стылю) сакавіка 1917 году — на фоне вестак аб рэвалюцыйных выступленьнях у Петраградзе, Маскве і іншых гарадах Расеі Мікалай II падпісвае адрачэньне ад пасаду за сябе і малалетняга спадчыньніка — на карысьць малодшага брата, вялікага князя Міхаіла. Той карону не прыняў, заявіўшы, што палітычны лад Расеі павінен вызначыць Устаноўчы сход.
  • 14 (27) сакавіка — былы імпэратар вяртаецца да сям’і ў Царскае Сяло пад Петраградам. Да жніўня 1917 году «палкоўнік Раманаў», яго жонка і дзеці застаюцца пад хатнім арыштам у Царскасельскім палацы. Часовы ўрад вядзе перамовы зь Вялікабрытаніяй (брытанскі кароль Георг V — сваяк Мікалая II, яны нават вонкава вельмі падобныя) аб магчымасьці адпраўкі царскай сям’і за мяжу. Лёндан у рэшце рэшт адмаўляецца ад плянаў прыняць Раманавых — з прычыны росту левых настрояў у брытанскім грамадзтве, неспрыяльных для зрынутага самадзержца.
  • 1 (14) жніўня — паводле рашэньня Часовага ўраду ў сувязі зь нестабільным становішчам у Петраградзе і пагрозамі на адрас царскай сям’і арыштаваных перавозяць у глыб Расеі — у Табольск. Там яны разьмешчаныя ў былым Губэрнатарскім доме пры вельмі вольным рэжыме ўтрыманьня.
  • 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 — бальшавіцкі пераварот у Петраградзе.
  • Красавік 1918 году — Усерасейскі цэнтральны выканаўчы камітэт (фармальна найвышэйшы орган дзяржаўнай улады пры новым рэжыме) прымае пастанову аб зладжаньні суду над былым імпэратарам, для чаго яго варта перавезьці ў Маскву. Для пачатку Раманавых накіроўваюць у Екацярынбург, дзе, у адрозьненьне ад Табольску, у мясцовым Савеце ва ўладзе бальшавікі-радыкалы. Сям’ю селяць у «доме асаблівага прызначэньня», канфіскаваным у купца Іпацьцева. Рэжым утрыманьня рэзка робіцца больш жорсткім.
  • Чэрвень 1918 году — выступ Чэхаславацкага корпусу і шэраг антыбальшавіцкіх паўстаньняў па ўсёй Расеі. Фактычны пачатак поўнамаштабнай грамадзянскай вайны. Чэхаславацкія і белагвардзейскія атрады наступаюць, сярод іншых гарадоў, на Екацярынбург.
  • 13 чэрвеня — у Пярмі мясцовыя бальшавікі забіваюць вялікага князя Міхаіла, малодшага брата Мікалая II.
  • 16 ліпеня — прэзыдыюм Уральскага савету асуджае на сьмерць «каранаванага ката Мікалая Раманава». Характэрна, што на членаў сям’і прысуд не распаўсюджваецца. Гісторыкі дагэтуль спрачаюцца, ці было рашэньне аб расстрэле Раманавых прынята зь ведама цэнтральных бальшавіцкіх уладаў.
  • Ноч на 17 ліпеня — Мікалай II, яго жонка Аляксандра Фёдараўна, іх дзеці Аляксей, Анастасія, Марыя, Вольга і Тацяна, доктар Боткін і трое царскіх слугаў (Дзямідава, Труп, Харытонаў) расстраляныя ў падвале дома Іпацьцева чырвонаармейцамі на чале з камэндантам Якавам Юроўскім. Забойцы хаваюць целы ў ваколіцах гораду — пасьля частковага іх спаленьня і зьнявечаньня сернай кіслатой.
  • Ноч на 18 ліпеня — пад Алапаевскам на Ўрале забітыя (скінутыя ў шахту) сястра апошняй царыцы — вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна, і пяцёра іншых членаў дому Раманавых («алапаеўскія пакутнікі»).
Екацярынбург. Храм Спаса на Крыві і помнік загінулай царскай сям'і на месцы, дзе стаяў дом Іпацьцева
Екацярынбург. Храм Спаса на Крыві і помнік загінулай царскай сям'і на месцы, дзе стаяў дом Іпацьцева

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG