Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адноўлена адна зь вежаў Гальшанскага замку. Фатафакт


Замак перад пачаткам рэстаўрацыі.

Карыстальнік Фэйсбуку Дэніэл Крутцына зьмясьціў на сваёй старонцы у сацыяльнай сетцы фотаздымак першай часткова адноўленай вежы Гальшанскага замку XVI-XVII стагодзьдзяў — так званай Паўночнай:

У пачатку чэрвеня сёлета паведамлялася, што на рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў выдзелена 1 150 000 рублёў Адпаведнае распараджэньне рады прэзыдэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва 31 траўня падпісаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.

Сёлета пачаліся працы па кансэрвацыі з рэстаўрацыяй паўночна-заходняй сьцяны Крэўскага замка ў Смаргонскім раёне і Паўночнай вежы Гальшанскага замку на Ашмяншчыне.

На рэстаўрацыю вежы Гальшанскага замка выдзелена 250 тысяч рублёў, паведаміла тады начальнік упраўленьня культуры Гарадзенскага аблвыканкаму Алена Клімовіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG