Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта недапушчальна», — апошняе інтэрвію Войнавіча было пра рэстаран ля Курапатаў


У Маскве 27 ліпеня памёр расейскі пісьменьнік Уладзімір Войнавіч. 8 чэрвеня 2018 году Свабода папрасіла яго выказвацца наконт канфлікту вакол рэстарацыі ля Курапатаў. Гэта было апошняе яго інтэрвію Радыё Свабода.

«Рэстаратары — практычныя людзі. Калі іхнаму бізнэсу будзе пагроза, яны сыдуць»

Уладзімір Войнавіч, былы савецкі дысыдэнт, расейскі пісьменьнік.

— Я ведаю пра Курапаты пад Менскам і перакананы, што памяць ахвяраў сталінізму павінна паважацца. ​Рэстаратары няправільна зрабілі, можна было пабудаваць рэстаран на месцы, якое больш пасуе для яго. Калі грамадзкасьць настойвае, то гэты рэстаран усё роўна прыбяруць адтуль, бо рэстаратары звычайна — гэта практычныя людзі. Калі іх бізнэсу нешта будзе моцна перашкаджаць, яны сыдуць. Я супраць таго, каб людзі грэбавалі памяцьцю пра такія рэчы, і тым больш, каб яны сыпалі соль на раны людзей, для якіх гэта вельмі адчувальна. Гэта недапушчальна.

«Я сачу за тым, што адбываецца ў Беларусі» — Уладзімір Войнавіч на Свабодзе​

Сярод знакамітых твораў Войнавіча — антыўтопія «Масква 2042», аповесьці «Шляхам узаемнага ліставаньня», «Шапка» і «Манумэнтальная прапаганда». Раман «Жыцьцё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» пераклалі на дзясяткі моваў сьвету і двойчы экранізавалі.

Войнавіч неаднаразова крытыкаваў палітыку Ўладзіміра Пуціна. На пачатку 2000-х пісьменьнік выступаў у абарону тэлеканала НТВ і супраць вайны ў Чачні. Апошнія гады Войнавіч падтрымоўваў расейскіх і ўкраінскіх палітвязьняў.

Уладзімір Войнавіч нарадзіўся 26 верасьня 1932 году ў Душанбэ. У 1956 годзе пісьменьнік пераехаў у Маскву. У 1960-х гадах ён прымаў актыўны ўдзел у руху з правы чалавека. У 1980 годзе Войнавіча праз яго творы пазбавілі савецкага грамадзянства і выслалі з краіны. Назад пісьменьнік вярнуўся толькі праз 10 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG