Дамейку – 215. Дзёньнік беларускага героя Чылі Дзёньнік Ігната Дамейкі. Пра што пісаў беларускі герой Чылі

Ігнат Дамейка нарадзіўся на Горадзеншчыне 31 ліпеня 1802 году. У 14 гадоў ён паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт, а ў 15 атрымаў ступень кандыдата навук у філязофіі. Пасьля паразы паўстаньня 1830-31 зьехаў за мяжу ды стаў знакамітым навукоўцам. Яго імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта. Радыё Свабода пагартала ягоны дзёньнік.

Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаныя цытаты з кнігі «Мае падарожжы» (Менск, 2002) - беларускага выданьня ўспамінаў Ігната Дамейкі. Фота - Павал Гарбуноў і Shutterstock.