Гаспадарам публічных пляцовак, якія зацікаўленыя ў пашырэньні інфармацыі пра сталінскія рэпрэсіі, перададуць плякаты, прысьвечаныя «Ночы расстраляных паэтаў».
Асоба Пятра Машэрава, якому 13 лютага споўнілася б 100 гадоў, ахінутая шматлікімі гераічнымі мітамі. Аднак пры маўклівай згодзе Машэрава быў закладзены стос праблемаў, наступствы якіх беларусы расхлёбваюць дагэтуль.
13 лютага спаўняецца 100 гадоў зь дня нараджэньня Пятра Машэрава, партызана Другой сусьветнай вайны і першага сакратара ЦК КПБ, які загінуў у аварыі ў 1980 годзе. Рэпартаж Свабоды зь вёсак, дзе ён нарадзіўся і хадзіў у школу.
Дзяўчаты зь BLRČR падтрымалі маратон «Сэлфі незалежнасьці», які стартаваў на пачатку лютага ў Менску.
У Горадні адбыўся малебен з нагоды 78-й гадавіну першай масавай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ў Сыбір грамадзян міжваеннай Польшчы.
Некалькі дзясяткаў чалавек, пацярпелых падчас Галакосту, уварваліся ў чацьвер на тэрыторыю польскай амбасады ў Тэль-Авіве, пратэстуючы супраць польскага «закону аб Галакосьце». Многія зь іх вінавацілі Польшчу ў перасьледзе.
Ня ўсе ўсходнеэўрапейскія краіны, якія ў 1918-м імкнуліся да незалежнасьці, атрымалі яе. Украіна і Беларусь вярнуліся ў Расею, але ўжо ў Савецкую. Краіны Балтыі захавалі самастойнасьць да 1939 году.
Сябры аргкамітэту распрацавалі лягатып сьвята, сабралі больш за 1 тысячу рублёў ахвяраваньняў.
Расейскі дыплямат папярэдзіў Ізраіль наконт прапанаванага праекта закона, які б афіцыйна прызнаў генацыдам гібель мільёнаў украінцаў у савецкі час, паведамляе Reuters.
Нацыянальны аргкамітэт зацьвердзіў эмблему і сымболіку сьвяткаваньня 100-годдзя БНР. Яна будзе выкарыстоўвацца для аздабленьня візуальнай прадукцыі, падчас акцый, сьвяточных і творчых мерапрыемстваў.
Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў адказаў на заяву польскага дасьледчыка Лешака Жаброўскага, які ў эфіры радыёстанцыі Wnet сказаў, што «беларуска-габрэйскія банды ў 1939 годзе забівалі палякаў».
Польскі гісторык Лешак Жаброўскі ў інтэрвію радыёстанцыі Wnet абвінаваціў беларусаў у забойстве тысяч польскіх сьвятароў і чыноўнікаў.
Прызэдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што падпіша папраўкі ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, якія дазволяць караць трыма гадамі турмы за выкарыстаньне «польскія лягеры сьмерці».
Міністар адукацыі Ізраіля Нафталі Бэнэт заявіў у панядзелак, што Польшча адмяніла яго візыт у сувязі са скандалам вакол прапанаванага Сэймам заканадаўства. Законапраект забараняе вінаваціць палякаў у злачынствах, учыненых у часы Галакосту.
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ўжо ў Беларусі. Яго ўсталююць каля музэю ў былым фальварку Мерачоўшчына, дзе жыў Касьцюшка.
Дасьледнік гісторыі БНР Сяргей Шупа рэагуе на прапанову кіраўніка БТ Генадзя Давыдзькі вынесьці на публічную дыскусію тэлеграму Рады БНР кайзэру Вільгельму і «мэмарандум Васіля Захаркі Адольфу Гітлеру».
Гісторык пракамэнтаваў заяву кіраўніка БТ узгадваць пра Кайзэра і Гітлера на 100-годзьдзе БНР.
БТ «таксама зацікаўленае ў максымальна аб’ектыўным асьвятленьні згодна з уласнай рэдакцыйнай палітыкай» 100-годзьдзя БНР.
«У барацьбе за прызнаньне. 1918». Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук прачытаў у Горадні лекцыю пад такой назвай з нагоды 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Косаве ў Івацэвіцкім раёне адбылося традыцыйнае ўшанаваньне чарговых 272-х угодкаў народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі. На Берасьцейшчыне адбыўся аўтапрабег у гонар Касьцюшкі, у памяць аб ім маліліся ў Косаўскім касьцёле.
Ад 1 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі ўпершыню будуць выстаўленыя гравюры гішпанскага мастака-сюрэаліста Сальвадора Далі да «Боскай камэдыі» італьянскага мысьляра і паэта Дантэ Аліг’еры.
100-годзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ня стане агульнанацыянальным сьвятам, але тыя, хто хоча, павінны мець права яго адзначаць. Пра гэта заявіў БелаПАН першы намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.
Міністэрства замежных справаў Беларусі выказала спачуваньні ў сувязі са сьмерцю Барыса Кіта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Гісторык і журналіст «Народнай Волі» Васіль Герасімчык выдаў кнігу «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда».
Уладальнікі літоўскай закусачнай амэрыканскай кухні Keulė Rūkė ўсталявалі «помнік» Сталіну перад сваім грыль-барам ў Коўне, які аформлены ў стылістыцы раманаў Джорджа Оруэла «1984» і «Фэрма».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе пра неаб’ектыўнасьць і катэгарычную непрымальнасьць заканадаўчых норм, што ўводзяцца ў Польшчы за выказваньні пра нацысцкія лягеры сьмерці як пра «польскія» і за адмаўленьне злачынстваў «бандэрызму».
Галоўныя вынікі першага візыту ў Менск дэлегацыі Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы пад кіраўніцтвам Ярослава Шарэка.
Абаронцы помніка Тараса Шаўчэнкі спрабуюць вярнуць бюст паэта на месца. На мітынг прыйшлі і тыя, хто хоча бачыць на гэтя плошчы іншы помнік - Героям Нябеснай сотні. Яны кажуць, плошча названая ў іх гонар, таму і помнік павінен быць ім.
Амбасада Польшчы адрэагавала на пярэчаньні беларускага гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага, які скрытыкаваў намеры ўшанаваць у Бабруйску памяць польскіх легіянэраў.
У Бабруйску зьбіраюцца паставіць помнік салдатам першага Польскага корпусу легіянэраў, якім камандаваў генэрал Юзаф Доўбар-Мусьніцкі
Сэйм Польшчы прыняў папраўкі, якія дазволяць прысуджаць штраф або на тры гады турмы за фармулёўку «польскія лягеры сьмерці». Закон таксама дазваляе пачынаць крымінальныя справы за адмаўленьне злачынстваў ўкраінскіх нацыяналістаў.
Каталіцкія і праваслаўныя сьвятары і вернікі камэнтуюць для Радыё Свабода выказваньне праваслаўнага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла пра тое, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.
Напярэдадні праваслаўны экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел заявіў, што мэтай Уніі зьяўляецца жаданьне даказаць, што ў праваслаўных і католікаў адзін Бог, і што насамрэч гэта ня так.
Канстанціну Астроскаму, Давыду Гарадзенскаму і Міхалу Глінскаму прысьвечана новая калекцыя «Волат» на Менскім гадзіньнікавым заводзе «Прамень».
Свабода напярэдадні 50-годзьдзя ўстановы наведала жонку Алеся Белакоза Веру Ігнатаўну, якая прыгадала, як ствараўся і дзейнічаў музэй, як жыў і працаваў вядомы настаўнік і руплівец.
Сёньня 140 гадоў з нараджэньня Ўладзімеру Самойлу. Легендарны крытык, бліскучы публіцыст, літаратуразнаўца і філёзаф, менавіта ён пачаў актыўна прапагандаваць творчасьць Янкі Купалы.
Ва Ўкраіне 100-гадовае абвяшчэньне незалежнасьці УНР пачалі сьвяткаваць яшчэ летась, зь першых юбілейных дат ад пачатку ўкраінскай рэвалюцыі, стварэньня нацыянальнага ўраду, парлямэнту і нацыянальнага войска.
У ізраільскім нацыянальным мэмарыяле Галакосту Яд Вашэм захоўваецца ўнікальная калекцыя лістоў габрэйскай сям’і Тунік. У ёй больш за 80 лістоў, якія сям’я са Стоўбцаў высылала свайму сыну ў Эрэц-Ісроэл (Зямлю Ізраілеву), куды ён эміграваў яшчэ да пачатку вайны.
Сьмерць Міхася Жызьнеўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану была адной зь першых у супрацьстаяньні зь сілавікамі, ляяльнымі Януковічу.
Атрыманыя ўсе неабходныя ўзгадненьні на перапахаваньне праху Магдалены Радзівіл у Менску. Цырымонія пройдзе ў сярэдзіне лютага, прыедуць прадстаўнікі сям’і Радзівілаў, а таксама нашчадкі Магдалены.
У Менску забаранілі папярэдні продаж квіткоў на сатырычны француска-брытанскі фільм «Сьмерць Сталіна». Напярэдадні стала вядома пра адмену паказу гэтага фільму ў Расеі.
За свае ўнікальныя дасягненьні знакаміты беларускі канькабежац, шматразовы чэмпіён сьвету, прызэр Алімпійскіх гульняў Ігар Жалязоўскі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Аднак на радзіме ягоны досьвед незапатрабаваны. Чаму?
Грамадзяне, якія працавалі ў спэцслужбах Польскай Народнай Рэспублікі альбо былі іх пазаштатнымі супрацоўнікамі, ня змогуць быць рэктарамі, дэканамі і кіраўнікамі катэдраў у вышэйшых навучальных установах (ВНУ).
У швайцарскім Давосе адкрыўся Сусьветны эканамічны форум. Афіцыйная тэма сёлета — «Стварэньне агульнай будучыні ў разьяднаным сьвеце».
Паўстаньне 1863 году, якое мела на мэце адмену падзелаў Рэчы Паспалітай, было жорстка задушана ўладамі ў 1864 годзе. Аднак яно стала штуршком для разьвіцьця беларускай самасьвядомасьці і будучай дзяржаўнасьці.
Як ва Ўкраіне і Беларусі ўшаноўваюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў?
Сёньня Ўкраіна адзначыла 100-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. 22 студзеня 1918 г. быў прыняты Чацьвёрты ўнівэрсал (дакумэнт) Украінскай Цэнтральнай Рады. Праз год, 22 студзеня 1919, адбылося аб’яднаньне Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі.
На ўсіх іх тэрыторыя Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ўлучае частку заходніх і паўднёвых рэгіёнаў Беларусі — Мазыр, Лунінец, Пінск, Берасьце і Жабінку.
У менскай галерэі TUT.BY адкрылася выстава фатаграфіі Пятра Таранды (1921–2001), які ня быў прафэсійным фатографам, а проста здымаў звычайнае жыцьцё вакол сябе. Аматарскія чорна-белыя здымкі пра побыт беларусаў у 1950–60-я гады высока ацанілі і адмыслоўцы-прафэсіяналы, і звычайныя гледачы.
Гісторык Алесь Смалянчук выступіў у гарадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця з нагоды сотай гадавіны БНР. Алесь Смалянчук называе першым прафэсара Мітрафана Доўнара-Запольскага, хаця той ня ўдзельнічаў у абвяшчэньні незалежнасьці.
Загрузіць яшчэ