Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Касьцюшку ўжо ў Беларусі. Мытны камітэт ня ўзяў грошай за ўвоз


Праект помніку Тадэвушу Касьцюшку. Аўтар: Генік Лойка

Помнік Тадэвушу Касьцюшку ўжо ў Беларусі. Яго ўсталююць каля музэю ў былым фальварку Мерачоўшчына, дзе жыў Касьцюшка.

Мытны камітэт Беларусі ня стаў браць грошы за перавоз церазь мяжу скульптуры Касьцюшкі, якую адлілі ва ўкраінскім Харкаве. Пра гэта Свабодзе паведаміў ініцыятар кампаніі за ўсталяваньне помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Беларусі Глеб Лабадзенка.

Улічваючы мастацкую вартасьць і значнасьць для краіны, Міністэрства культуры прызнала скульптуру культурнай каштоўнасьцю і накіравала ў Мытны камітэт адпаведны ліст.

Мытныя плацяжы маглі скласьці поўны кошт помніка — больш як 22 тысячы рублёў.

Адкрыць помнік Тадэвушу Касьцюшку зьбіраюцца ў першыя выходныя сакавіка.

Збор сродкаў на яго падтрымалі 685 чалавек. Імёны ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на адмысловай шыльдзе каля помніка. Вылепіў скульптуру Гэнік Лойка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG