Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысьвечаныя расстрэлам у Курапатах плякаты зьявяцца ў публічных прасторах Беларусі


Гаспадарам публічных пляцовак, якія зацікаўленыя ў пашырэньні інфармацыі пра сталінскія рэпрэсіі, перададуць плякаты, прысьвечаныя «Ночы расстраляных паэтаў».

Плякаты зрабілі ўдзельнікі руху «Дзея», дызайн належыць менчуку Аляксандру Чабатарову. Усяго надрукавалі 100 плякатаў, на кожным зь якіх пазначаны парадкавы нумар. Грошы на выданьне сабралі, калі стаяў лягер абароны Курапатаў у лютым-сакавіку 2017 году. Замовіць плякат для сваёй прасторы можна тут.

На плякаце разьмешчаны імёны 132 чалавек, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Іх прозьвішчы ўтвараюць форму гукавой хвалі і лінію біцьця сэрца, якую расьсякае куля.

«Сьлед ад кулі павялічваецца, сьціраючы літары ў імёнах, і чым далей, тым складаней прачытаць. Сьціраюцца імёны, а зь імі і памяць пра падзею. Плякат створаны, каб памятаць», — кажа Аляксандар Чабатароў.

У «чорную ноч беларускай гісторыі» супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 чалавек. Сярод іх былі прадстаўнікі беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсій у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG