Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Польшчы пра ўшанаваньне польскіх легіянэраў у Бабруйску: «Гэта будзе шыльда ў памяць загінулых»


Польскія легіянэры ў Баранавічах

Амбасада Польшчы адрэагавала на пярэчаньні беларускага гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага, які скрытыкаваў намеры ўшанаваць у Бабруйску памяць польскіх легіянэраў.

Прадстаўнік польскай амбасады паведаміў Радыё Свабода, што размова ідзе не пра помнік, а пра мэмарыяльную шыльду памяці польскіх салдат, якія знаходзіліся ў 1918 годзе Бабруйскай крэпасьці, загінулі і пахаваныя на тэрыторыі крэпасьці, але там няма і знаку іхняй памяці.

«Гэтыя салдаты ўступілі ў створаную ў Бабруйску польскую армію, але не змаглі вярнуцца на сваю радзіму, пра якую марылі. Там паміралі прадстаўнікі розных армій: расейскай, нямецкая, польскай, чэскай, і цяпер, можа, настаў час усім паставіць памятныя знакі, каб іх бачылі турысты, якія прыяжджаюць у крэпасьць», — сказаў прадстаўнік амбасады.

У ранейшай гутарцы з карэспандэнтам Свабоды гісторык Уладзімер Ляхоўскі пацьвердзіў сваё нэгатыўнае стаўленьне да намераў увекавечваньня памяці пра польскіх легіянэраў у Бабруйску і Беларусі наагул. Паводле гісторыка, у архівах захаваліся зьвесткі пра гвалтоўныя дзеяньні легіянэраў зь лютага па травень 1918 году, калі яны займалі «трохкутнік Рагачоў-Слуцак-Бабруйск-Лагойск».

«Я займаўся гэтым пытаньнем. У зборы архіваў БНР, што захоўваецца ў нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь ёсьць дакумэнтальныя сьведчаньні: скаргі мясцовых габрэйскіх грамад, як паводзілі сябе польскія легіянэры ў гэты пэрыяд. Імі была разрабаваная Рагачоўская настаўніцкая сэмінарыя», — адзначае ён.

Гісторык Ляхоўскі пратэстуе супраць помніка польскім легіянэрам у Бабруйску

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG