Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч заклікаў дазволіць акцыю 25 сакавіка і патлумачыў, чаму на яе ня пойдзе


100-годзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ня стане агульнанацыянальным сьвятам, але тыя, хто хоча, павінны мець права яго адзначаць. Пра гэта заявіў БелаПАН першы намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

«Падзеі Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, Усебеларускага сходу і абвяшчэньня БНР непарыўна паміж сабой зьвязаныя. Выдзяляць нейкую падзею без сувязі зь іншымі нельга», — сказаў ён.

На думку Гайдукевіча, менскія ўлады павінны дазволіць апазыцыі правесьці акцыю 25 сакавіка.

«Калі камуністам дазваляюць ускладаць кветкі 7 лістапада на плошчы Незалежнасьці, хтосьці таксама павінен сьвяткаваць 25 сакавіка. Самае галоўнае — не падзяляць людзей. — заявіў ён.

Старшыня ЛДП аднак дадаў, што яго партыя не зьбіраецца прымаць удзел у гэтых сьвятах, паколькі, паводле яго, «трэба глядзець не ў мінулае, а ў будучыню»

Заяўка на правядзеньне вулічнай акцыі была пададзеная ў Менгарвыканкам 25 студзеня. Актывісты апазыцыі просяць гарадзкія ўлады дазволіць на 25 сакавіка не толькі традыцыйную дэманстрацыю і мітынг, але і канцэрт у цэнтры горада.

«Сёньня гэта неактуальна, вось і ўсё», — ЛДПБ зьняла пытаньне пра сымболіку з парадку дня

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG