Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстанцін Астроскі, Давыд Гарадзенскі... Новая беларуская калекцыя на Менскім гадзіньнікавым заводзе


Астроскі, Давыд Гарадзенскі. Новая беларуская калекцыя на менскім гадзіньнікавым заводзе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:46 0:00

Канстанціну Астроскаму, Давыду Гарадзенскаму і Міхалу Глінскаму прысьвечана новая калекцыя «Волат» на Менскім гадзіньнікавым заводзе «Прамень».

«Кожную стрэлачку ўручную. Кожную бярэ пінцэтам, устанаўлівае на вось», — расказваюць Свабодзе ў цэху зборкі гадзіньнікаў.

Каля 30 чалавек на зьмену зьбіраюць гадзіньнікі, ад 300 стрэлак за дзень. За іншым сталом жанчыны правяраюць мэханізмы на дакладнасьць. А ёсьць яшчэ цэхі, дзе шліфуюць сапфіравае шкло, лазэрам наносяць надпісы, робяць іншыя дэталі, якія будуць усталяваныя ў наступнай калекцыі гадзіньнікаў.

​«Ёсьць калекцыі, якія называюцца «Вытокі». У нас ёсьць калекцыя, якая называецца «Вышыванка», ёсьць прысьвечаная нашым знакамітым павукам з саломы. «Ў» было два ці тры гады таму, але заўсёды прыходзяць і пытаюцца, ці засталіся ў вас яшчэ «Ў», — расказвае галоўны дызайнэр гадзіньнікавага заводу «Луч» Ян Краўчэня.

Перад Калядамі завод выпусьціў новую лімітаваную сэрыю, прысьвечаную Канстанціну Астроскаму, Давыду Гарадзенскаму, Міхалу Глінскаму.

«Мне здаецца, гэта нармальная тэндэнцыя. Калі завод знаходзіцца ў Беларусі, у нас ёсьць свая мова, чаму б яе не распаўсюджваць, чаму б яе не прапагандаваць?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG