У суботу 8 траўня з «хатнім» канцэртам выступіць музыка гурту «ЛСП» Пётар Клюеў.
Прычына — скончыліся 2 месяцы на прыцягненьне да адміністрацыйнага спагнаньня.
Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэньня Цыпрыяна Каміля Норвіда — вандроўнага паэта, які пісаў у дарозе, удалечыні ад дому. У гонар юбілею арганізатары запрасілі ў польскія рэзыдэнцыі літаратараў зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія ўсё яшчэ знаходзяцца па-за межамі эўрапейскай супольнасьці.
6 траўня а 20-й гадзіне у онлайн-фармаце будзе паказаны спэктакаль «Іранская канфэрэнцыя», які меўся стаць першай прэм’ерай Купалаўскага тэатру ў гэтым сэзоне.
Былы польскі пасол Лешэк Шарэпка напісаў раман пра Беларусь. Падзеі ў кнізе «Беларускі снайпэр» адбываюцца ў Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукавага.
Затрыманьні і допыты культурных дзеячаў, закрыцьцё крамаў з сымболікай, ператрусы арт-прастораў,— Беларускі ПЭН-цэнтар падрыхтаваў маніторынг парушэньняў культурных правоў.
Адказнай за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве стала Натальля Задзяркоўская. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, чаму далучылася да каманды Паўла Латушкі і якія яе задачы ў НАК.
«Беларускі тэатар на скрыжаваньні лёсаў і эпох» — так называецца новая кніга Вячаслава Ракіцкага. Мы пагаварылі з Вячаславам Ракіцкім пра мінуўшчыну, сучаснасьць і будучыню беларускага тэатру.
Цяпер ідзе прыём заявак на ўдзел у тэндэры. Запусьціць салют зьбіраюцца ў пяці месцах Менску.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Алесь Дзянісаў рыхтаваў выхад альбому ў два этапы.
Вяскоўка Натальля Кавальчук 5 разоў адседзела за наркотыкі, «завязала» і стала мастачкай. Цяпер яна хоча зрабіць выставу ў «сваёй» калёніі і паўтарыць «Еву» Суціна.
2 траўня ў праваслаўных галоўнае сьвята рэлігійнага году — Уваскрасеньня Хрыстовае. Сьвяточныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх храмах краіны, а мітрапаліт зьвярнуўся да вернікаў з пасланьнем.
У маскоўскім «Театр.doc» увечары 1 траўня сарвалі прэм’еру спэктаклю рэжысэра Сяргея Гіндзіліса «Суседзі», прысьвечанага падзеям жніўня 2020 году ў Беларусі. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Маскве.
Жнівеньская рэвалюцыя, безумоўна, паўплывала на пляны беларускіх літаратараў. Яны не сьпяшаюцца аддаваць у друк напісанае да поствыбарчых падзеяў.
У суботу 1 траўня акустычны онлайн-канцэрт заграе Зьміцер Вайцюшкевіч. Пачатак а 20-й гадзіне.
30 красавіка — беларускі дзень у «Лягеры дэмакратыі», які на пачатку месяца паўстаў у цэнтры Бэрліна каля Брандэнбурскіх варотаў. Такім чынам арганізатары выказваюць доўгатэрміновы пратэст рэпрэсіўным рэжымам Беларусі і Расеі і падтрымку іх ахвярам.
Аўтар і выканаўца песень Лявон Вольскі праз год зноў выправіўся ў «віртуальны тур па сьвеце» з новым альбомам «Trybunał» і сваімі найлепшымі песьнямі.
У сераду, 28 красавіка, пайшоў з жыцьця кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля «Церніца» Іосіф Несьцяровіч.
Алена Дашкевіч атрымала прэмію за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў».
Сёлета Эўрапейскі вяшчальны саюз адхіліў групу «Галасы ЗМеста» ад удзелу ў конкурсе, бо песьні, якія яны прадставілі, мелі палітычны падтэкст, расказаў The Guardian генэральны дырэктар ЭВС Наэль Куран.
29 красавіка 2021 году споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Міколы Ермаловіча, беларускага гісторыка, якога называюць клясыкам беларускай рамантычнай гістарыяграфіі.
Студэнты ЭГУ стварылі апытаньне, якое дапаможа высьветліць, наколькі часта беларусы сутыкаюцца з дыскрымінацыяй на моўнай глебе.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Улады праз суд хочуць закрыць прыватную культурную пляцоўку «Цэнтар гарадзкога жыцьця» у Горадні. Пад адкрытым зваротам у падтрымку «Цэнтра» пакінулі подпісы з імёнамі і прозьвішчамі больш 997 чалавек.
Пра іх імёны паведаміў ПЭН-цэнтар.
Што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе? Якую эвалюцыю перажывае краіна? Куды яна ідзе? Што нас чакае наперадзе? І ці ёсьць нешта такое, чаму трэба радавацца ў гэты час? Пра гэта мы гаворым з Максімам Гаруновым, якога раней называлі расейскім філёзафам, а цяпер нярэдка называюць і філёзафам беларускім.
27 красавіка ў менскай «Акадэмкнізе» адбудзецца аўтограф-сэсія новай празаічнай кнігі Тані Скарынкінай «Райцэнтар». Напярэдадні мы пагаварылі з аўтаркай пра жыцьцё, мову і літаратуру ў яе родным мястэчку Смаргонях.
Упершыню найбуйнейшыя беларускія рэсурсы абвясьцілі «беларускамоўную нядзелю». 25 красавіка сайты Tut.by, Onliner і «Трыбуна» частку тэкстаў надрукавалі па-беларуску, каб нагадаць чытачам пра тое, якое значэньне мае родная мова для нацыянальнай культуры і фармаваньня нацыі.
У Лос-Анджэлесе прайшла 93-я цырымонія ўручэньня ўзнагарод Амэрыканскай кінаакадэміі.
Ян Максімюк размаўляе зь Сяргеем Плескачом, аўтарам кнігі «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому» пра салдатаў, якія закончылі службу ў апошнім годзе савецкай імпэрыі.
24 красавіка палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай споўнілася 39 гадоў.
Помнік бальшавіцкаму дзеячу стаяў на тэрыторыі, якая раней належала менскаму заводу вылічальных машын. 23 красавіка помнік зьбілі з пастамэнту і вывезьлі. Як высьветлілася, не назаўсёды, бо знос не ўзгаднілі.
Палітвязень Алесь Пушкін знаходзіцца ў гарадзенскім СІЗА. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна.
Сёньня — 135 гадоў з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Зьмітрака Бядулі.
Беларускае мастацтва выцінанкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці
Упраўленьне культуры Менскага гарвыканкаму адмовіла ў гастрольным пасьведчаньні для спэктакля Сучаснага мастацкага тэатру паводле раману Сашы Філіпенкі «Былы сын».
У Менску да лідэра гомельскага рок-гурту Gods Tower Уладзіслава Наважылава прыйшлі супрацоўнікі Сьледчага камітэту.
Легендарная песьня часоў гурту «Мроя» набыла новае гучаньне.
Улады Шчучына адмовіліся ўзгадніць правядзеньне намётавага фэстывалю «Раса», які плянавалі правесьці пад Шчучынам з 29 чэрвеня па 4 ліпеня.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў лідэр рок-гурту Ўладзімер Пугач.
Выйшла з друку кніга «Эда. Песьні пра багоў». Гэта першая частка аднаго з сусьветна вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры «Паэтычная Эда». Па-беларуску яго ўпершыню перастварыў малады перакладчык Яўген Папакуль. Мы пагутарылі зь ім пра тое, як у душы беларуса покліч Поўначы перамог.
У Менску праходзіць выстава, прысьвечаная аварыі ў Чарнобылі. «Эфэкт сьпячага». Яна адносіць нас у мінулае і адкрывае мастацкі погляд на трагедыю, якой сёлета спаўняецца 35 гадоў.
У суботу з онлайн-канцэрам «Актуальны сонцаварот» выступіць лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка.
Указ «Аб разьвіцьці кінэматографу» і распараджэньне «Аб мерах па падтрымцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“» падпісаў 16 красавіка Аляксандар Лукашэнка.
Вельмі важна адчуваць, пра што трэба ставіць менавіта сёньня, калі многіх апанавалі прыкрыя пачуцьці расчараваньня, смутку, беспрасьветнасьці.
15 красавіка ў Белдзяржфілярмоніі разьвіталіся з знаным сьпеваком Леанідам Барткевічам. Ён памёр 13 красавіка на 72-м годзе жыцьця.
Адкрыты ліст Эўрапейскай кінкаакадэміі падпісалі больш за паўсотні арганізацый і кінафэстываляў. Падпісанты заклікалі неадкладна вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую і іншых праваабаронцаў.
Менская кнігарня «Акадэмкніга» спыніла продажы часопісу «Наша гісторыя» і дзіцячых часопісаў «Дуду» і «Асьцярожна: дзеці!», зьвязаных з выданьнем «Наша ніва».
Загрузіць яшчэ