Студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ладзяць праект-дасьледаваньне пра дыскрымінацыю нацыянальных моваў ва Ўкраіне і Беларусі. У разьвіцьці праекту ім дапамагае кампанія IFES Ukraine, піша «Новы час».
Аўтары праекту стварылі апытаньне датычна Беларусі і выпадкаў дыскрымінацыі ў сфэры абслугоўваньня. Аўтары праекту мяркуюць, што яно дапаможа дасьледаваць праблему ў Беларусі, высьветліць, як часта беларусы змагаюцца з моўнай дыскрымінацыяй і наогул сутыкаюцца зь ёю.
Арганізатары просяць дапамагчы ім у дасьледаваньні і зборы зьвестак. Дзеля гэтага трэба прайсьці невялікае апытаньне.