Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэктакаль «Іранская канфэрэнцыя», які ня трапіў на афішы Купалаўскага тэатру, можна сёньня паглядзець онлайн


Рэпэтыцыя спэктаклю "Тутэйшыя", ілюстрацыйнае фота
Рэпэтыцыя спэктаклю "Тутэйшыя", ілюстрацыйнае фота

6 траўня а 20-й гадзіне у онлайн-фармаце будзе паказаны спэктакаль «Іранская канфэрэнцыя», які меўся стаць першай прэм’ерай Купалаўскага тэатру ў гэтым сэзоне.

У пастаноўцы, якую будзе трансьляваць на сваім канале Беларускі фонд культурнай салідарнасьці, задзейнічаныя як беларускія акторы, так і польскія. Згоду на паказ далі стваральнікі гэтага праекту, у тым ліку, рэжысэр Дзьмітры Цішко і аўтар п’есы Іван Вырыпаеў.

Сродкі, атрыманыя падчас трансьляцыі, будуць пералічаныя тэатральным дзеячам, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

Акрамя таго, 6 траўня на YouTube-канале «Купалаўцы» а 19-й гадзіне будзе паказаны спэктакаль «Войцэк», які паставіў Раман Падаляка.

Яшчэ летась большая частка трупы галоўнага беларускага тэатру звольнілася на знак салідарнасьці са сваім дырэктарам Паўлам Латушкам, якога Міністэрства культуры адхіліла ад пасады за выказваньне сваёй грамадзянскай пазыцыі.

Артысты заснавалі інтэрнэт-праект «Купалаўскі», дзе робяць віртуальныя паказы вядомых і новых пастановак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG