Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Страх і адчай Трэцяга Рэйха»: «Купалаўцы» пакажуць спэктакль пра нацызм


Тэатральная група «Купалаўцы» анансавала спэктакль-трылёгію па п’есе Бэртольда Брэхта: «Страх і адчай Трэцяга Рэйха». Паглядзець яго можна будзе на Youtube.
Тэатральная група «Купалаўцы» анансавала спэктакль-трылёгію па п’есе Бэртольда Брэхта: «Страх і адчай Трэцяга Рэйха». Паглядзець яго можна будзе на Youtube.

«Дзень тэатру — дзень сымбалічны, асабліва ў гэтым годзе. Мы тэатар бяз сцэны, тэатар у выгнаньні. Самае моцнае, што мы можам зрабіць у такі дзень, — гэта загаварыць на мове, якая нам найбольш зразумела — на мове тэатру», — пішуць «Купалаўцы».

Прэм'ера адбудзецца на YouTube-канале «Купалаўцы». Тры часткі спэктакля пакажуць 27 сакавіка, 28 сакавіка і 29 сакавіка, кожны вечар – а 21:00. Усе часткі будуць даступныя для прагляду да 31 сакавіка.

У 1930-я Бэртольда Брэхта пазбавілі нямецкага грамадзянства і ён вымушаны быў эміграваць. У новай п’есе «Купалаўцы» анансуюць апісаньне станаўленьня фашыстоўскага рэжыму ў Нямеччыне: перапоўненыя вязьніцы, прапаганда, адсутнасьць права на ўласнае меркаваньне ў людзей.

Гэтыя часы Брэхт апісваў на падставе сьведчаньняў відавочцаў і газэтных матэрыялаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG