«Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» — так называецца новая кніга Сяргея Абламейкі, якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Гэта першае навуковае дасьледаваньне пра зьнішчэньне самай старой часткі Менску.
Сёньня ўвечары ў Даўжэнка-Цэнтры ў Кіеве адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Былы сын» паводле раману Сашы Філіпенкі.
Акторы, які сышлі з Купалаўскага тэатру на знак пратэсту супраць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, абяцаюць арыгінальны фінал свайго прачытаньня славутай п’есы Янкі Купалы «Паўлінка».
На момант, калі рыхтавалася гэтая публікацыя, яшчэ не было вядома, дзе знаходзіцца пісьменьніца, культуроляг, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
Юры Зісер, Людміла Чэкіна, Марына Золатава — што казалі людзі, якія стварылі найбуйнейшы партал краіны. 18 траўня доступ да парталу Tut.by у Беларусі заблякавалі. ДФР пачаў расьсьледаваньне крымінальнай справы.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) змагло заплаціць за сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году.
Таксама адмовіліся Наташа Каралёва, Стас П’еха, Аляксандар Буйноў, Міхаіл Галусьцьян, Зара, Аліна Артц, Сяргей Пенкін, Emin, гурт «Рондо» і іншыя.
Прычына – адмова ва ўдзеле ў конкурсе баранавіцкай групе «Галасы ЗМеста».
Пра беларускія пратэсты ўжо напісаныя кнігі прозы і вершаў, п'есы, пастаўленыя спэктаклі, зьнятыя фільмы. Расказваем пра некаторыя зь іх.
Сёньня спаўняецца 110 гадоў клясыку беларускай дзіцячай літаратуры, аўтару выдатных твораў «Вавёрчына гора», «Генэрал верабей» Васілю Вітку. Паводле ўспамінаў яго ўнучкі Юліі Чарняўскай, ён пачаў складаць вершы для дзяцей, бо менавіта там адчуваў сябе пры таталітарызьме найбольш свабодным.
Падзеі 16 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Рэстаўрацыйныя работы ў касьцёле ў Будславе пачнуцца не раней, чым празь некалькі месяцаў. Цяпер альпіністы чысьцяць дах, ідзе абсьледаваньне будынку. 11 траўня тут здарыўся пажар, які зьнішчыў дах.
У суботу 15 траўня з «хатнім» канцэртам выступіць музыка Сяргей Башлыкевіч, які летась стаў вядомы гумарыстычнымі песьнямі на актуальную тэматыку.
Глядзіце ўсе выпускі праграмы «Невядомая Беларусь». Трое аўтараў цыклю загінулі ў траўні 2020 году. Вы ўбачыце чатыры фільма, якія яны пасьпелі зрабіць самі. І адзін, завершаны пасьмяротна.
14 траўня 1995 году ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, у выніку якога зьмянілася дзяржаўная сымболіка, а беларуская мова перастала быць адзінай дзяржаўнай.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) можа страціць сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году. Прычына — вялікая запазычанасьць перад арэндадаўцам. Аплаціць доўг самастойна арганізацыя ня можа.
Былы выкладчык коласаўскага ліцэя і музыка Аляксей Крукоўскі расказаў, якія правілы працуюць унутры «палітычных» і «крымінальных» камэр, пра болевыя пункты ў вязьніцы і пра перажываньне Вялікадня за кратамі.
У львоўскім «Выдаўніцтве Старога Лева» выйшаў зборнік твораў Уладзімера Арлова «Краєвид з ментоловим ароматом» («Краявід з мэнтолавым пахам») у перакладзе ўкраінскага пісьменьніка, паэта і перакладчыка Аляксандра Ірванца.
Чарговы фільм у рамках тыдня беларускага кіно ў падтрымку кінэматаграфістаў, які арганізаваў тэлеканал «Настоящее время». Фільмы даступныя таксама на сайце Радыё Свабода.
Гурт «Крама» 12 траўня апублікаваў свой новы альбом Зацьменны блюз» на ўсіх папулярных музычных сэрвісах. Сёньня ж пройдзе і вялікі онлайн-канцэрт з прэзэнтацыяй альбому.
Выхадца зь Берасьцейшчыны Вячаслава Гарбузава прызначылі генэральным дырэктарам Опэрнага тэатру. 12 траўня яго прадставілі трупе і супрацоўнікам.
Глядзіце два дакумэнтальныя фільмы, якія тэлеканал «Настоящее время» і Радыё Свабода паказваюць у рамках тыдня беларускага кіно ў падтрымку кінэматаграфістаў.
Паводле дадзеных сьледзтва, раніцай 11 траўня паступіла паведамленьне аб узгараньні касьцёла ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёну. Задымленьне даху заўважыла мясцовая жыхарка, якая паведаміла пра гэта супрацоўніку касьцёла.
Ранкам 11 траўня загарэўся галоўны каталіцкі санктуарыюм Беларусі — касьцёл у вёсцы Будслаў. Чым адметная гэтая сьвятыня?
Ці зможаце вы адказаць на пытаньні пра сьвяточны дзень, які прыпадае на аўторак праз тыдзень пасьля Вялікадня? Праверце сябе.
Глядзіце фільм, за які ў Расеі спрабавалі сёлета сарваць фэстываль дакумэнтальнага кіно «Артдокфест».
Дакумэнталісты, нягледзячы на небясьпеку, працягваюць здымаць фільмы пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Ад 10 да 16 траўня тэлеканал «Настоящее время» праводзіць тыдзень беларускага кіно ў падтрымку кінэматаграфістаў. Яны будуць даступныя і на сайце Свабоды.
Свабодныя @Купалаўцы да Дня перамогі зьнялі кароткамэтражную стужку «Узнагароды».
У суботу 8 траўня з «хатнім» канцэртам выступіць музыка гурту «ЛСП» Пётар Клюеў.
Прычына — скончыліся 2 месяцы на прыцягненьне да адміністрацыйнага спагнаньня.
Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэньня Цыпрыяна Каміля Норвіда — вандроўнага паэта, які пісаў у дарозе, удалечыні ад дому. У гонар юбілею арганізатары запрасілі ў польскія рэзыдэнцыі літаратараў зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія ўсё яшчэ знаходзяцца па-за межамі эўрапейскай супольнасьці.
6 траўня а 20-й гадзіне у онлайн-фармаце будзе паказаны спэктакаль «Іранская канфэрэнцыя», які меўся стаць першай прэм’ерай Купалаўскага тэатру ў гэтым сэзоне.
Былы польскі пасол Лешэк Шарэпка напісаў раман пра Беларусь. Падзеі ў кнізе «Беларускі снайпэр» адбываюцца ў Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукавага.
Затрыманьні і допыты культурных дзеячаў, закрыцьцё крамаў з сымболікай, ператрусы арт-прастораў,— Беларускі ПЭН-цэнтар падрыхтаваў маніторынг парушэньняў культурных правоў.
Адказнай за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве стала Натальля Задзяркоўская. У інтэрвію Свабодзе яна расказала, чаму далучылася да каманды Паўла Латушкі і якія яе задачы ў НАК.
«Беларускі тэатар на скрыжаваньні лёсаў і эпох» — так называецца новая кніга Вячаслава Ракіцкага. Мы пагаварылі з Вячаславам Ракіцкім пра мінуўшчыну, сучаснасьць і будучыню беларускага тэатру.
Цяпер ідзе прыём заявак на ўдзел у тэндэры. Запусьціць салют зьбіраюцца ў пяці месцах Менску.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Алесь Дзянісаў рыхтаваў выхад альбому ў два этапы.
Вяскоўка Натальля Кавальчук 5 разоў адседзела за наркотыкі, «завязала» і стала мастачкай. Цяпер яна хоча зрабіць выставу ў «сваёй» калёніі і паўтарыць «Еву» Суціна.
2 траўня ў праваслаўных галоўнае сьвята рэлігійнага году — Уваскрасеньня Хрыстовае. Сьвяточныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх храмах краіны, а мітрапаліт зьвярнуўся да вернікаў з пасланьнем.
У маскоўскім «Театр.doc» увечары 1 траўня сарвалі прэм’еру спэктаклю рэжысэра Сяргея Гіндзіліса «Суседзі», прысьвечанага падзеям жніўня 2020 году ў Беларусі. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Маскве.
Жнівеньская рэвалюцыя, безумоўна, паўплывала на пляны беларускіх літаратараў. Яны не сьпяшаюцца аддаваць у друк напісанае да поствыбарчых падзеяў.
У суботу 1 траўня акустычны онлайн-канцэрт заграе Зьміцер Вайцюшкевіч. Пачатак а 20-й гадзіне.
30 красавіка — беларускі дзень у «Лягеры дэмакратыі», які на пачатку месяца паўстаў у цэнтры Бэрліна каля Брандэнбурскіх варотаў. Такім чынам арганізатары выказваюць доўгатэрміновы пратэст рэпрэсіўным рэжымам Беларусі і Расеі і падтрымку іх ахвярам.
Аўтар і выканаўца песень Лявон Вольскі праз год зноў выправіўся ў «віртуальны тур па сьвеце» з новым альбомам «Trybunał» і сваімі найлепшымі песьнямі.
У сераду, 28 красавіка, пайшоў з жыцьця кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля «Церніца» Іосіф Несьцяровіч.
Алена Дашкевіч атрымала прэмію за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў».
Сёлета Эўрапейскі вяшчальны саюз адхіліў групу «Галасы ЗМеста» ад удзелу ў конкурсе, бо песьні, якія яны прадставілі, мелі палітычны падтэкст, расказаў The Guardian генэральны дырэктар ЭВС Наэль Куран.
29 красавіка 2021 году споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Міколы Ермаловіча, беларускага гісторыка, якога называюць клясыкам беларускай рамантычнай гістарыяграфіі.
Загрузіць яшчэ