Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх пісьменьнікаў запрашаюць у «літаратурныя рэзыдэнцыі» ў Польшчу. 7 траўня апошні дзень для заяўкі на першы набор


Кракаў, ілюстрацыйнае фота
Кракаў, ілюстрацыйнае фота

Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэньня Цыпрыяна Каміля Норвіда — вандроўнага паэта, які пісаў у дарозе, удалечыні ад дому. У гонар юбілею арганізатары запрасілі ў польскія рэзыдэнцыі літаратараў зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія ўсё яшчэ знаходзяцца па-за межамі эўрапейскай супольнасьці.

Праект рэалізуецца ў рамках партнэрства гарадоў-арганізатараў Кракава, Гданьску і Варшавы, а таксама Асацыяцыі літаратурнай уніі і Асацыяцыі перакладчыкаў літаратуры. Гэтае супрацоўніцтва прывядзе ня толькі да творчага побыту ў трох гарадах-гаспадарах, а і да стварэньня сумеснага вэб-сайту, які прасоўвае ідэю літаратурных рэзыдэнцый.

Як паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтар, першая літаратурная рэзыдэнцкая праграма для літаратараў стартуе ў Варшаве.

«Запрашаем гасьцей зь Беларусі, Украіны і Расеі правесьці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы, пад гасьцінным дахам Старамесцкага дому культуры. Абвяшчаем два наборы, зь якіх запросім прынамсі пяць рэзыдэнтаў на побыт ад 2 да 6 тыдняў. Арганізоўваючы рэзыдэнцыі, мы хочам уключыць замежных пісьменьнікаў і перакладчыкаў у варшаўскі літаратурны сьвет. Рэзыдэнты будуць забясьпечаныя кватэрай у цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпэндыяй у памеры 840 злотых на тыдзень, а таксама мастацкай, лягістычнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкай», — падаецца інфармацыя ад арганізатараў.

Набор прызначаны для асобаў, якія адпавядаюць наступным крытэрам:

  • маюць кнігу, зборнік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку
  • здольныя гаварыць ангельскай ці польскай мовамі
  • у гэты момант працуюць над літаратурным праектам.


Набор № 1:

Апошні тэрмін падачы заявак — 7 траўня.
Час побыту — травень -чэрвень.

Набор № 2:

Апошні тэрмін падачы заявак — 30 чэрвеня.
Час побыту: ліпень-сьнежань.

Заяўка мае зьмяшчаць:

  • запоўненую форму
  • рэзумэ са сьпісам апублікаваных літаратурных твораў
  • суправаджальны ліст з апісаньнем канцэпцыі творчай працы на час побыту (ня болей за 5000 знакаў з прабеламі)
  • фрагмэнт апублікаванай працы (максымум 10 старонак А4).

Як спампаваць заяўку і куды яе накіроўваць — па спасылцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG