Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі сёньня завяршае «віртуальны тур па сьвеце» канцэртам для Беларусі


Музыка Лявон Вольскі. Архіўнае фота.
Музыка Лявон Вольскі. Архіўнае фота.

Аўтар і выканаўца песень Лявон Вольскі праз год зноў выправіўся ў «віртуальны тур па сьвеце» з новым альбомам «Trybunał» і сваімі найлепшымі песьнямі.

Выніковы канцэрт для Беларусі адбудзецца, як і летась, 30 красавіка. Паглядзець яго можна будзе бясплатна, але ва ўмовах канцэртнай блякады на фоне пандэміі ўдзельнікі гурту будуць удзячныя за любую падтрымку.

Вокладка альбому Trybunal
Вокладка альбому Trybunal

Трансьляцыя пачнецца а 20-й гадзіне паводле менскага часу на старонцы Лявона Вольскага ў сацсетцы Facebook. Пабачыць выступ змогуць толькі слухачы, якія фізычна знаходзяцца ў пэўнай краіне.

«Чаму не адзін канцэрт на ўсіх? Як і ў мінулы раз, хочацца дасягнуць індывідуальнасьці, як на жывых імпрэзах. Пагаманіць аб тым, як жывецца там і тут, аб перажываньнях, хваляваньнях і надзеях, адказаць на пытаньні і засьпяваць адмысловую праграму на аснове пажаданьняў гледачоў», — патлумачыў Лявон Вольскі.

Віртуальны тур, які стартаваў 12 красавіка, ахапіў 21 краіну. Музыка паказаў новы альбом «Trybunał» і паўтарыў найлепшыя і любімыя песьні.

Маршрут ягоных канцэртаў быў такі:

  • 12.04 — Данія, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя
  • 14.04 — Польшча
  • 15.04 — Украіна
  • 17.04 — Латвія, Літва, Эстонія
  • 20.04 — Бэльгія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Швайцарыя
  • 22.04 — Аўстрыя, Нямеччына
  • 24.04 — ЗША, Канада
  • 27.04 — Англія, Ірляндыя
  • 29.04 — Расея
  • 30.04 — Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG