Улады праз суд хочуць закрыць прыватную культурную пляцоўку «Цэнтар гарадзкога жыцьця» у Горадні. Пад адкрытым зваротам у падтрымку «Цэнтра» пакінулі подпісы з імёнамі і прозьвішчамі больш 997 чалавек.
Пра іх імёны паведаміў ПЭН-цэнтар.
Што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе? Якую эвалюцыю перажывае краіна? Куды яна ідзе? Што нас чакае наперадзе? І ці ёсьць нешта такое, чаму трэба радавацца ў гэты час? Пра гэта мы гаворым з Максімам Гаруновым, якога раней называлі расейскім філёзафам, а цяпер нярэдка называюць і філёзафам беларускім.
27 красавіка ў менскай «Акадэмкнізе» адбудзецца аўтограф-сэсія новай празаічнай кнігі Тані Скарынкінай «Райцэнтар». Напярэдадні мы пагаварылі з аўтаркай пра жыцьцё, мову і літаратуру ў яе родным мястэчку Смаргонях.
Упершыню найбуйнейшыя беларускія рэсурсы абвясьцілі «беларускамоўную нядзелю». 25 красавіка сайты Tut.by, Onliner і «Трыбуна» частку тэкстаў надрукавалі па-беларуску, каб нагадаць чытачам пра тое, якое значэньне мае родная мова для нацыянальнай культуры і фармаваньня нацыі.
У Лос-Анджэлесе прайшла 93-я цырымонія ўручэньня ўзнагарод Амэрыканскай кінаакадэміі.
Ян Максімюк размаўляе зь Сяргеем Плескачом, аўтарам кнігі «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому» пра салдатаў, якія закончылі службу ў апошнім годзе савецкай імпэрыі.
24 красавіка палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай споўнілася 39 гадоў.
Помнік бальшавіцкаму дзеячу стаяў на тэрыторыі, якая раней належала менскаму заводу вылічальных машын. 23 красавіка помнік зьбілі з пастамэнту і вывезьлі. Як высьветлілася, не назаўсёды, бо знос не ўзгаднілі.
Палітвязень Алесь Пушкін знаходзіцца ў гарадзенскім СІЗА. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна.
Сёньня — 135 гадоў з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Зьмітрака Бядулі.
Беларускае мастацтва выцінанкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці
Упраўленьне культуры Менскага гарвыканкаму адмовіла ў гастрольным пасьведчаньні для спэктакля Сучаснага мастацкага тэатру паводле раману Сашы Філіпенкі «Былы сын».
У Менску да лідэра гомельскага рок-гурту Gods Tower Уладзіслава Наважылава прыйшлі супрацоўнікі Сьледчага камітэту.
Легендарная песьня часоў гурту «Мроя» набыла новае гучаньне.
Улады Шчучына адмовіліся ўзгадніць правядзеньне намётавага фэстывалю «Раса», які плянавалі правесьці пад Шчучынам з 29 чэрвеня па 4 ліпеня.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў лідэр рок-гурту Ўладзімер Пугач.
Выйшла з друку кніга «Эда. Песьні пра багоў». Гэта першая частка аднаго з сусьветна вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры «Паэтычная Эда». Па-беларуску яго ўпершыню перастварыў малады перакладчык Яўген Папакуль. Мы пагутарылі зь ім пра тое, як у душы беларуса покліч Поўначы перамог.
У Менску праходзіць выстава, прысьвечаная аварыі ў Чарнобылі. «Эфэкт сьпячага». Яна адносіць нас у мінулае і адкрывае мастацкі погляд на трагедыю, якой сёлета спаўняецца 35 гадоў.
У суботу з онлайн-канцэрам «Актуальны сонцаварот» выступіць лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка.
Указ «Аб разьвіцьці кінэматографу» і распараджэньне «Аб мерах па падтрымцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“» падпісаў 16 красавіка Аляксандар Лукашэнка.
Вельмі важна адчуваць, пра што трэба ставіць менавіта сёньня, калі многіх апанавалі прыкрыя пачуцьці расчараваньня, смутку, беспрасьветнасьці.
15 красавіка ў Белдзяржфілярмоніі разьвіталіся з знаным сьпеваком Леанідам Барткевічам. Ён памёр 13 красавіка на 72-м годзе жыцьця.
Адкрыты ліст Эўрапейскай кінкаакадэміі падпісалі больш за паўсотні арганізацый і кінафэстываляў. Падпісанты заклікалі неадкладна вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую і іншых праваабаронцаў.
Менская кнігарня «Акадэмкніга» спыніла продажы часопісу «Наша гісторыя» і дзіцячых часопісаў «Дуду» і «Асьцярожна: дзеці!», зьвязаных з выданьнем «Наша ніва».
Кніга цяпер афіцыйна забароненая на тэрыторыі Беларусі.
Джонатан Пінак, брытанскі праграміст і пісьменьнік, выпусьціў 300-старонкавы дэтэктыў пра Менск.
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі без тлумачэньняў прычын замянілі спэктакль «Чарнобыльская малітва» на іншы.
Беларускі эміграцыйны сьпявак Данчык (Багдан Андрусышын) у сувязі са сьмерцю Леаніда Барткевіча выказаў спачуваньне ягоным родным і блізкім, а таксама прыгадаў іх сумесныя канцэрты і праекты.
Беларусь на першым месцы ў Эўропе па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч чалавек, паводле Паводле міжнароднага цэнтру турэмных дасьледаваньняў.
Пэрсанальную выставу вядомага беларускага мастака, сябра сойму БНФ Аляксея Марачкіна «Аква/арэлі+», якая праходзіла ў Палацы мастацтва, закрылі на два дні раней, чым плянавалася.
Папулярны Euronews з 12 красавіка зьнікне зь пераліку тэлеканалаў на тэрыторыі Беларусі. Затое ў сетку вяшчаньня дадалі расейскі тэлеканал пра вайну.
Уладзімер Папковіч не ўступаў у праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі і з 1981 году заставаўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, выселенага ўладамі ў 2006 годзе з Дому літаратара ў Менску.
Пазаконкурсная праграма «Жыве Беларусь!» на маскоўскім фэстывалі дакумэнтальнага кіно «Артдокфэст» ад самага пачатку выклікала абурэньне пракрамлёўскіх актывістаў у Расеі. У праграме сабраныя сем дакумэнтальных карцін, якія выйшлі ў 2019-м і 2020 гадах.
«Гліняны Вялес» — найстарэйшая незалежная штогадовая беларуская літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе.
Культуроляг Юлія Чарняўская адказвае Віктару Марціновічу, ці існуе краіна, якую мы ведалі, разважае пра прычыны беларускага зла і дае сваю фармулёўку, чым людзі адрозьніваюцца ад жывёлаў
Менская рэгіянальная мытня забрала на экспэртызу кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Наклад везьлі ў Беларусь зь літоўскай друкарні.
Стваральнікі прыватнага гомельскага тэатру Team Theatre акторы Андрэй і Алеся Бардухаевы-Арлы першыя ў Беларусі паставілі спэктакль для невідушчых дзяцей. Аднак пасьля падтрымкі пратэстаў летась вымушаныя былі зьехаць з Беларусі.
Ян Максімюк размаўляе зь пісьменьнікам Алесем Аркушам пра літаратурную прэмію «Гліняны Вялес», Таварыства вольных літаратараў і рэгіянальную літаратуру ў Беларусі.
У Менскім гарвыканкаме «вывучылі матэрыялы і тэксты песень» і анулявалі гастрольнае пасьведчаньне за два дні да канцэрту.
Сьвятлана Алексіевіч заявіла, што піша кнігу пра падзеі ў Беларусі, якія адбываюцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Канцэрт расейскага гурту «Каста», заплянаваны ў Менску 9 красавіка, пераносіцца. Летась рэпэры актыўна падтрымалі беларускі пратэст і выпусьцілі рэзанансны кліп пра жорсткасьць сілавікоў.
Мастацкі арсэнал, у якім з 25 сакавіка праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасьць. Супраціў», рыхтуе беларускамоўную вэрсію 3D-туру, пры дапамозе якога прыхільнікі мастацтва змогуць дыстанцыйна паглядзець амаль 50 твораў беларускіх мастакоў.
Сёлета «Эўравізія» будзе без канкурсанта і адмысловых гасьцей зь Беларусі.
Міністэрства культуры агучыла, колькі грошай выдзеляць сёлета на аднаўленьне архітэктурнай спадчыны.
Надмагільле знайшлі выпадкова ў красавіку 2019 году. Цяпер яго можна паглядзець у дзіцячай школе мастацтваў Расонаў, пазьней яго вернуць ва Ўкраіну.
Арганізатары онлайн-фэстывалю беларускага дакумэнтальнага кіно BelarusDocs прынялі рашэньне аб яго пераносе на нявызначаны тэрмін. Прычынай — рэпрэсіі супраць актывістаў грамадзкіх ініцыятываў.
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці зьвярнуўся да прадусараў конкурсу «Эўравізія» ў Нідэрляндах з прапановай удзелу беларускіх артыстаў у жывым этэры шоў у якасьці музычных гасьцей.
6 красавіка прадстаўнікі расейскай поп-сьпявачкі ўкраінскага паходжаньня Наташы Каралёвай афіцыйна аб’явілі, што яна не прыедзе ў Віцебск.
Загрузіць яшчэ