Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт Вайцюшкевіча і прэмʼера спэктаклю пра жнівень-2020. Што паглядзець увечары 1 траўня

абноўлена

У суботу 1 траўня акустычны онлайн-канцэрт заграе Зьміцер Вайцюшкевіч. Пачатак а 20-й гадзіне.

Акрамя сваіх вядомых песень Вайцюшкевіч выканае і новыя, піша арганізатар канцэрту, Беларускі фонд культурнай салідарнасьці.

Зьміцер Вайцюшкевіч стварыў больш за 20 сольных альбомаў і праграм на вершы беларускіх і замежных паэтаў.

Фэст «Артысты перамогі»​ ладзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на перасьлед. Шэраг музыкаў адбылі суткі арышту за дваровыя канцэрты.

У гэты ж час маскоўскі тэатар прэзэнтуе спэктакль пра жнівеньскія падзеі ў Беларусі

Сёньня ж а 20-й гадзіне маскоўскі «Театр.doc» прэзэнтуе прэмʼеру спэктаклю «Соседи/ Суседзi»

Лекар, студэнтка, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму, прадусар, акторка, прыёмніца грузаў на менскім вакзале апавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць улетку 2020 году.

«Актор чуе ў навушніках голас героя і ўзнаўляе яго ў рэальным часе, што дазваляе забясьпечыць максымальную ступень перадачы маўленьня і інтанацыі „донара“», — гаворыцца ў анатацыі.

XS
SM
MD
LG