Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае кіно на Свабодзе. «Маршрут перабудаваны». Рэжысэр: Максім Швед. «Я — Сьвятлана Ціханоўская». Рэжысэр: Алесь Лапо


Кадр з фільма «Маршрут перабудаваны»
Кадр з фільма «Маршрут перабудаваны»

Глядзіце два дакумэнтальныя фільмы, якія тэлеканал «Настоящее время» і Радыё Свабода паказваюць у рамках тыдня беларускага кіно ў падтрымку кінэматаграфістаў.

«Маршрут перабудаваны». Рэжысэр: Максім Швед. Беларусь, 2020. Дакумэнталіст Максім Швед са сваёй камандай усталяваў камэры ў машынах двух таксоўшчыкаў, Паўла і Ганны. За месяц да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі іх пасажыры захоплена абмяркоўваюць сытуацыю ў краіне. Адны лічаць, што Беларусь — гэта востраў стабільнасьці, іншыя — усім сэрцам за перамены.

«Я — Сьвятлана Ціханоўская». Рэжысэр: Алесь Лапо. Беларусь, 2020. Яшчэ адна карціна аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Адных кандыдатаў арыштавалі, іншыя пакінулі краіну. У выніку адзіным канкурэнтам дзейнага прэзыдэнта стала хатняя гаспадыня Сьвятлана Ціханоўская. Гэты фільм пра яе. Спойлер: акрамя іншага, Сьвятлана прызнаецца, што ня ведае ніводнага рэцэпта катлет!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG