Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуэт Ляўчук і Павука павіншаваў палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву з Днём нараджэньня. ВІДЭА


Марыя Калесьнікава

24 красавіка палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай споўнілася 39 гадоў.

Вядомая беларуская опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук песьняй «Маша порвала пашпарт» у дуэце з Андрэем Павуком павіншавала палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву з днём нараджэньня.

Таксама ў суботу чакаецца онлайн-канцэрт, ён пачнецца а 19-й гадзіне паводле менскага часу, арганізатары апублікуюць спасылку перад яго пачаткам.

Цягам трох гадзін будзе гучаць даўняя і сучасная клясычная музыка — ад Бэтховэна да кампазытараў XX стагодзьдзя. У запісе і жывым эфіры прафэсійную флейтыстку павіншуюць сябры, вядомыя музыкі зь Беларусі, Бразыліі, Гішпаніі, Нямеччыны, Расеі ды іншых краін.

Падчас канцэрту таксама пакажуць кадры выступаў самой Марыі Калесьнікавай.

Кіраўніцу штабу таксама цяпер зьняволенага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыкі выкралі 8 верасьня 2020 году ў цэнтры Менску і прымушалі выехаць ва Ўкраіну. Аднак на нэўтральнай паласе яна парвала свой пашпарт.

Ад таго часу Марыя Калесьнікава за кратамі, яе абвінавачваюць ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG