Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да дня народзінаў палітзьняволенай Калесьнікавай мастак Цэсьлер стварыў плякат, а музыкі рыхтуюць онлайн-канцэрт


Belarus – Maria Kalesnikava, 29Aug2020
Belarus – Maria Kalesnikava, 29Aug2020

Паплечнікі зьняволенай Марыі Калесьнікавай запрашаюць на онлайн-канцэрт, прысьвечаны яе дню нараджэньня. 24 красавіка ёй споўніцца 39 гадоў.

«Маша сустрэне свой дзень нараджэньня ў СІЗА. Давайце разам будзем слухаць яе любімую музыку, па якой яна так нудзіцца», — гаворыцца на старонцы імпрэзы ў Facebook.

Онлайн-канцэрт пачнецца ў суботу а 19-й гадзіне паводле менскага часу, арганізатары апублікуюць спасылку перад яго пачаткам.

Цягам трох гадзін будзе гучаць даўняя і сучасная клясычная музыка — ад Бэтховэна да кампазытараў XX стагодзьдзя. У запісе і жывым эфіры прафэсійную флейтыстку павіншуюць сябры, вядомыя музыкі зь Беларусі, Бразыліі, Гішпаніі, Нямеччыны, Расеі ды іншых краін.

Падчас канцэрту таксама будуць паказаны кадры выступаў самой Марыі Калесьнікавай.

Адным зь першым палітзьняволеную павіншаваў вядомы мастак і дызайнэр Ўладзімер Цэсьлер, які празь перасьлед выехаў за межы Беларусі. Выява закратаванага горкага шакаляду суправаджаецца хэштэгам #выпускайтенашумашу.

Кіраўніцу штабу таксама цяпер зьняволенага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыкі выкралі 8 верасьня 2020 году ў цэнтры Менску і прымушалі выехаць ва Ўкраіну. Аднак на нэўтральнай паласе яна парвала свой пашпарт.

Ад таго часу Марыя Калесьнікава за кратамі, яе абвінавачваюць ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG