Сёньня роўна 50 гадоў з выхаду ў сьвет альбому «Deep Purple In Rock», які стаў адным з краевугольных камянёў у разьвіцьці рок-музыкі.
Ганна Янкута чытае ў сваім перакладзе апавяданьне амэрыканскага пісьменьніка О. Генры «Каліф, Купідон і куранты».
«Бліскуча», — напісаў у камэнтарах да трансьляцыі брытанскі актор і драматург Стывэн Фрай.
Культурны пласт з падмуркам будынку канца ХІХ стагодзьдзя ў цэнтры Віцебску, дзе згуляў вясельле Марк Шагал, больш не пацерпіць ад будаўнічых работ па пракладцы цеплатрасы. Але і музэефікацыі аб’екта не адбудзецца.
Беларускія ўлады разгледзелі магчымыя варыянты пляцовак для будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю і прыйшлі да высновы, што аптымальны варыянт — разьмясьціць яго каля цяперашняга будынка музэю.
Самаізаляцыя працягваецца. Сабралі для вас самыя цікавыя і карысныя актыўнасьці на тыдзень з 2 па 7 чэрвеня.
«А калі скончыцца пандэмія каранавірусу, то арганізатары праекту хочуць сабраць ягоных удзельнікаў і гледачоў, каб ужо ў жывым фармаце нарэшце разам засьпяваць гучна і годна».
«Можа, ужо і яшчэ дзе ёсьць, але мы ведаем толькі пра Баранавічы, бо людзі цяпер ня вельмі карыстаюцца транспартам».
Парыскія ўлады часткова адкрылі пляц перад саборам Парыскай Божай Маці. Ён была закрыты для публікі з прычыны пагрозы атручэньня сьвінцом, які расплавіўся падчас пажару ў Нотр-Даме.
Сяргей Дубавец чытае ў сваім перакладзе з польскай мовы трэці ўрывак мэмуараў Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812-1848 гады».
Мастачка Ўлада вярнулася з-за мяжы ў родны горад падчас пандэміі. Кожны дзень яна прыходзіць у стары раён Горадні і малюе драўляныя дамы.
Валянцін Акудовіч чытае зачын да сваёй новай кнігі «Трэба ўявіць Сызыфа шчасьлівым».
Дзесяць гадоў таму заўчасна дагарэла жыцьцё лідэркі беларускага мастацкага авангарду Людмілы Русавай.
Пра найноўшую дакумэнтальную стужку Юрыя Каліны, «Басовішча», з рэжысэрам гутарыць Ян Максімюк.
Беларускі мастак, паэт і празаік Адам Глобус расказвае, як пандэмія каранавірусу зьмяніла ягонае жыцьцё, дачыненьні з блізкімі, стаўленьне да сьмерці, і робіць прагноз, якім будзе пост-каранавірусны сьвет.
29 траўня спаўняецца сто гадоў з дня гібелі вядомага дзеяча нацыянальнага адраджэньня Фабіяна Шантыра (1887–1920). Свабода сабрала 10 цікавых фактаў пра беларуса, які стаў першай ахвярай бальшавіцкага тэрору сярод інтэлігенцыі.
Наста Кудасава чытае кніжку швэдзкай дзіцячай пісьменьніцы Сары Люндбэрг «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» ў перакладзе Надзі Кандрусевіч.
28 траўня сьвяткуе сваё шасьцідзесяцігодзьдзе паэт, празаік, выдавец, заснавальнік Таварыства вольных літаратараў і каардынатар прэміі «Гліняны Вялес» Алесь Аркуш. З творцам размаўляе Валянціна Аксак.
Ян Максімюк размаўляе зь пісьменьнікамі Юрыем Станкевічам і Францам Сіўко з нагоды выхаду іх сумеснай кнігі «Дыялёг».
Актор менскага драматычнага тэатру імя Горкага Аляксандар Ждановіч, той самы Маляваныч з «Калыханкі», перахварэў на COVID-19. Сёньня ўпершыню пасьля шпіталя і ізаляцыі выехаў на лецішча, каб пакасіць, спраўдзіць, як квітнее сад і як узышла цыбуля.
За апошні тыдзень у гістарычным цэнтры Віцебску бульдозэры раскапалі падмурак будынка канца ХІХ стагодзьдзя, дзе згуляў вясельле Марк Шагал. Іншы векавы будынак таксама ў гістарычным квартале часткова разбурыў новы ўласьнік. Свабода разьбіралася, што адбываецца ў паўночнай сталіцы Беларусі.
За парушэньні законаў у працы сайтаў удалося прыцягнуць да адказнасьці дзьве асобы, адна зь якіх — кіраўнік спраў райвыканкаму.
Першапачаткова ў праграме былі заплянаваныя інсцэнізацыі «апошняга мірнага дня» і эпізодаў «гераічнай абароны» крэпасьці.
Дыска-дэкаданс з Магілёва на сцэне новай прасторы Vondel Room у галерэі «Ў» разам зь менскімі дыджэямі Red Catz і Mad Mouse. Гэты выступ стане заключным акордам онлайн-фэстывалю VELO_ve Music Fest.
Аўтар фільмаў «Звычайны прэзыдэнт» і «Плошча», рэжысэр-дакумэнталіст Юры Хашчавацкі больш за два месяцы жыве ў рэжыме самаізаляцыі ў сваёй кватэры ў Менску.
У дзень 120-годдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Жылкі прапануем чытачам нізку разваг і думак паэта аб жыцьці грамадзтва, узятых зь яго прыватных лістоў, а таксама своеасаблівыя «правілы жыцьця» нашага клясыка.
Севярын Квяткоўскі чытае свае «новыя фрашкі», аб’яднаныя ў аповесьць адным вагонам электрычкі.
26 траўня споўнілася б 110 гадоў джазаваму музыку, заслужанаму артысту Беларусі Эдзі Рознэру. Свабода сабрала 10 цікавых фактаў пра яго.
Нефармальны карантын працягваецца. Як адпачыць і карысна правесьці час, не выходзячы з дому? Сабралі для вас найбольш цікавыя онлайн-актыўнасьці на тыдзень з 25 па 31 траўня.
Самы наведвальны музэй сьвету, парыскі Люўр, набраў 10,5 мільёна візытаў у інтэрнэце дзякуючы бясплатным экскурсіям на сваім сайце і пастам у сацыяльных сетках, паведамляе Міжнароднае францускае радыё (RFI).
У Кобрыні на фасадах дамоў зьявяцца муралы з партрэтамі выдатных гістарычных асобаў і дзеячаў культуры, паведаміў БелТА намесьнік старшыні райвыканкаму Валянцін Трубчык.
Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах» — што нядзелю ў рубрыцы «Літаратары на карантыне». Сёньня другі ўрывак.
«Калі ўсё спынілася, стала зноў зразумела: мастацтва — рэч ня першай неабходнасьці. Чалавек пачакае лепшых часоў, каб парадаваць сябе карцінай, скульптурай. А што рабіць творцам?» Скульптар Віктар Копач — пра паралізаваны пандэміяй сьвет.
Сёньня свае вершы чытае Вольга Гапеева.
Пасьля таго, як кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка пакінуў сваю пасаду, узьнік адзін сюжэт, які зусім не заўважаны за напружанымі палітычнымі спрэчкамі.
22 траўня ў шпіталі памерла рэжысэрка Любоў Зямцова. Мы паказваем у жывым эфіры апошнюю поўнамэтражную карціну Любові Зямцовай «Месца каханьня».
Да другой паловы ХІХ стагодзьдзя жанчынам вельмі рэдка ўдавалася трапіць ва ўнівэрсытэты, вядомыя адзінкавыя выпадкі, пераважна ў Італіі. Адпаведна да таго часу і не было дыплямаваных лекараў-жанчын.
«Мы ў адной лодцы і ўсе адначасова выйдзем з пандэміі», — кажа драматург, сцэнарыст і рэжысэр Андрэй Курэйчык. Ягоны бацька перахварэў на каранавірус у цяжкай форме, брат — у лягчэйшай. Сам Андрэй Курэйчык разам зь сям’ёй больш за два месяцы ў самаізаляцыі.
У трэці чацьвер траўня ў сьвеце адзначаецца Ўсясьветны дзень вышыванкі. Праверце сябе: што вы ведаеце пра гэты нацыянальны строй і сьвята?
Музыка Сяргей Міхалок 20 траўня паведаміў пра адраджэньне творчага дуэту «Саша і Сірожа», які маўчаў 10 гадоў.
Teleport грае з 2013 году. У 2015-м выйшаў іх першы альбом Maŭkliva. Сёлета — другі альбом Padvojnaść.
20 траўня на лічбавых музычных пляцоўках упершыню афіцыйна зьявіўся дыск N.R.M. Akustyčnyja Kancerty Kanca XX St.. У 1999 годзе ён стаў першым афіцыйна выдадзеным беларускім unplugged-альбомам.
Акторы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы разам з калегамі з польскага Драматычнага тэатру імя Аляксандра Вэнгеркі (Беласток) правядуць сумеснае онлайн-чытаньне фрагмэнтаў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
У Бабруйску на беразе Бярэзіны знайшлі ўнікальны артэфакт — меч, які можа быць датаваны сярэдзінай ХІІІ стагодзьдзя.
«Людзі як могуць спрабуюць сябе засьцерагчы. Большая частка тых, каго сустракаю на вуліцы, у масках, пальчатках. Таму наконт „псыхозу“ ня згодны. Што відавочна, дык гэта адсутнасьць праўдзівай інфармацыі». Раман Жыгараў з гурту Akute — пра рэжым самаізаляцыі.
З 21 па 29 траўня Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно WATCH DOCS Belarus пакажа 10 выбітных фільмаў са сваёй калекцыі на плятформе VOKA.
Вольга Гронская чытае ўрывак свайго перакладу раману нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана «Тыль», які днямі выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у Менску.
У Маладэчне адмянілі нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі, які праводзіўся з 1993 году.
Пераможца будзе абвешчаны «ў канцы лета», кажуць арганізатары.
Размаўляем зь Янам Чыквіным зь Бельску на Падляшшы — паэтам, перакладчыкам, дасьледнікам беларускай літаратуры, старшынём Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» ў Польшчы. Яну Чыквіну сёньня спаўняецца 80 гадоў.
Загрузіць яшчэ