Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 10 гадоў Сяргей Міхалок абвясьціў пра адраджэньне дуэту «Саша і Сірожа»


Музыка Сяргей Міхалок 20 траўня паведаміў пра адраджэньне творчага дуэту «Саша і Сірожа», які маўчаў 10 гадоў.​

Панк-праект «Саша і Сірожа» Аляксей Хацкевіч запачаткаваў больш за 30 гадоў таму, яшчэ вучнем старэйшых клясаў. У аснову коміксаў ляглі прыгоды двух братоў зь Ніжніх Юргіляў. На падставе іх ілюстраванага жыцьцяпісу ў 2000-м выйшаў мультфільм «Клей», у якім Сірожу агучыў лідэр гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок, а Сашу — сам Хацкевіч.

На наступны год зьявіўся сэрыял для дарослых «Калыханка», дзе Хацкевіч і Міхалок начапілі вялізныя насы і, не зважаючы на аўтарытэты, абмяркоўвалі гарачыя тэмы дня. У розны час праграма трансьлявалася на БТ, «Першым музычным канале», «МTV Беларусь», «Белсаце», а таксама ўкраінскіх «М1» і «Інтэр». Цягам 2018–2019 гадоў палітычныя коміксы «Саша і Сірожа» публікаваліся на Радыё Свабода.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG