Спэцыяльная камісія ў пытаньнях маральнасьці і духоўнасьці загадала зьняць са сьцяны смузі-бару ў Ташкенце малюнак-банэр зь дзяўчынай у купальніку, піша «Re: post».
Сёньня свае вершы зь нядаўна выдадзенай кнігі “Кругі і колы” чытае магілёўскі пісьменьнік і лекар Васіль Аўраменка.
93-ю цырымонію ўручэньня «Оскара» перанесьлі, бо эпідэмія прымусіла прыпыніць працу над некаторымі фільмамі, якія павінны былі быць выпушчаныя да канца году.
На фасадзе жылога дома ў Менску на вуліцы Кузьмы Чорнага, 31 зьявіўся партрэт пісьменьніка. Мастакі прымеркавалі графіці да 120-гадовага юбілею Кузьмы Чорнага, які будзе адзначацца 24 чэрвеня.
16 чэрвеня галерэю «Арт Беларусь», дзе знаходзілася карпарацыйная калекцыя «Белгазпрамбанку», зноў адкрылі для аматараў мастацтва. Цяпер замест карцін на сьценах вісяць пустыя рамы з QR-кодамі ўнутры.
Мастак Алесь Марачкін у карантыне падчас пандэміі каранавірусу ў Чарнагорыі намаляваў больш за паўсотні карцін, напісаў п’есу і адзначыў свой 80-гадовы юбілей.
«Ева» Хаіма Суціна напісаная ў 1928 годзе і набытая ў калекцыю банку за 1,8 млн даляраў. У сацыяльных сетках пачалі рабіць каляжы зь ёй як сымбалем рэзананснай справы.
Менская галерэя Арт-Беларусь ад 16 чэрвеня зноў адкрываецца, але без карцін з карпарацыйнай калекцыі «Белгазпрамбанку».
«Рэйдэрскім захопам» называюць мастацтвазнаўцы далучэньне да крымінальнай справы карпаратыўнай калекцыі карцін, што належыць «Белгазпрамбанку». Свабода высьвятляла, дзе цяпер унікальная карпаратыўная калекцыя, агульны кошт якой — 20 мільёнаў даляраў.
Нягледзячы на цудоўнае надвор’е і адкрыцьцё ўсялякіх офлайнавых мерапрыемстваў, усё ж лепш застацца дома. А каб вы не сумавалі, мы сабралі для вас самыя цікавыя онлайн-актыўнасьці на тыдзень з 15 па 21 чэрвеня.
Сяргей Дубавец чытае ў сваім перакладзе з польскай мовы пяты ўрывак мэмуараў Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812-1848 гады».
Чаму славутага сьпевака пахавалі ў магіле з Надзеяй. Чаму чэхі не аддалі яго фартэпіяна. Чаму ён дагэтуль застаецца чужым для беларускай дзяржавы, якой пакінуў спадчыну.
Паэт, перакладнік, выкладчык, адзін з рухавікоў беларускага літаратурнага працэсу Андрэй Хадановіч стаў сёлетнім ляўрэатам прэміі імя Натальлі Арсеньневай за паэтычны зборнік «Школа травы». Зь ляўрэатам размаўляе Валянціна Аксак.
Дзякуючы Скарабагатаву і ягоным калегам у беларускую культуру вярнуліся такія кампазытары, як Ян Голянд, Антоні Радзівіл, Станіслаў Манюшка ды іншыя.
Сёньня свае вершы чытае Андрэй Хадановіч, ляўрэат сёлетняй паэтычнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай за зборнік «Школа травы».
Беларускі мастак-дызайнэр Уладзімер Цэсьлер расказаў Свабодзе, як ён ставіцца да пандэміі каранавірусу, што за апошнія месяцы зьмянілася ў ягоным жыцьці і ці баіцца ён захварэць.
Жывым выступам папулярнага гурту Akute стартуе летні сэзон на адкрытай пляцоўцы DВОР. Гэта тэрыторыя былой менскай мэблевай фабрыкі (вуліца Кальварыйская, 21).
На гэтым тыдні пачаліся продажы найноўшай кнігі Альгерда Бахарэвіча пад назвай «Апошняя кніга пана А.». З гэтай нагоды пра кнігу пагаварылі адзін зь першых чытачоў Ян Максімюк, аўтар Альгерд Бахарэвіч і рэдактар Сяргей Шупа.
Ад 15 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы вяртаецца ў звычайны рэжым працы. На галоўнай сцэне пакажуць тэатральную візытоўку — спэктакль «Паўлінка».
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, былы старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка ў онлайн-інтэрвію на партале Tut.by выказаўся за раўнапраўнае вывучэньне ў Беларусі трох моваў — беларускай, расейскай і ангельскай.
11 чэрвеня аднаўляецца онлайн-фэстываль VELO_ve Music Fest 2.0. Арганізатары абяцаюць, што летні сэзон прынясе яшчэ больш эмоцый і ўражаньняў.
У Менску адбылася онлайн-цырымонія ўручэньня прэміі Натальлі Арсеньневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 году.
Сёньня свае вершы чытае Алесь Емяльянаў-Шыловіч.
Валянціна Аксак размаўляе з паэткай Данутай Бічэль пра ліставаньне з Натальляй Арсеньневай.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму і ягонай жонцы Алене беларускія вышыванкі. Пра гэта піша Telegram-канал «Пул першага».
Стрымінгавая плятформа HBO Max зьняла з адкрытага доступу фільм «Зьнесеныя ветрам» рэжысэра Віктара Флэмінга. Карціна была зьнятая паводле раману Маргарэт Мітчэл. Фільм выйшаў на экраны ў 1939 годзе.
Сёньня ў нашай рубрыцы Фэлікс Аксёнцаў, які чытае вершы з новай кнігі «Междуречье», куды ўвойдуць творы, напісаныя па-беларуску, па-расейску і па-ангельску, а таксама на некалькіх мовах адразу.
На асноўных лічбавых плятформах адбыўся афіцыйны рэліз музычнага праекту «Нерасстраляныя». У яго межах вядучыя беларускія музыкі стварылі песьні на вершы беларускіх паэтаў 1920-1930-х.
Але застануцца шоў Belsat Music Live, перадача «Радыё Тузін» і конкурс «Засьпявай».
Выйшаў першы эпізод мультсэрыялу «Вожыкавая палянка». Мульцік адметны ня толькі добрай анімацыяй і музычным аздабленьнем, але і адукацыйным складнікам — мнэманічнымі вершыкамі.
Паступова людзі вяртаюцца ў офлайн, але шмат хто працягвае нефармальны карантын. Сабралі для вас самыя цікавыя онлайн-актыўнасьці на тыдзень 8–14 чэрвеня.
Зь беларускага боку ў Расею накіравалі шмат запытаў і атрымалі шмат адказаў пра крыж, але з Сыноду РПЦ няма адказу.
У Менску спыніла існаваньне адно са знакавых месцаў, кавярня «Грай». Цягам апошніх гадоў тут адбыліся дзясяткі культурніцкіх імпрэзаў, нацыянальных праектаў, ладзіліся моўныя курсы «Мова нанова».
Памёр Уладзімер Басалыга — беларускі графік, шматгадовы кіраўнік Беларускага саюзу мастакоў, сябра суполкі «Пагоня».
Сяргей Дубавец чытае ў сваім перакладзе з польскай мовы чацьвёрты ўрывак мэмуараў Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812-1848 гады».
Пастаноўшчык першага ў Беларусі спэктакля паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч магілёўскі актор і рэжысэр Уладзімер Пятровіч 2 месяцы жыве ў самаізаляцыі. Ён адзін з аўтараў пэтыцыі з патрабаваньнем увесьці ў тэатрах у сувязі з пандэміяй каранавірусу рэжым карантыну.
Сёньня свае новыя вершы чытае Эдуард Акулін.
Валянціна Аксак анансуе выдавецкія навінкі чэрвеня 2020.
На рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў, а таксама касьцёла ў Мсьціславе выдзелілі больш за 3 мільёны рублёў са сродкаў фонду прэзыдэнта, паведамляе БелаПАН.
Так сказаў Марзалюк. Ён падумаў, што ў звароце прасілі ўсталяваць абмежаваньні для расейскай мовы.
5 чэрвеня ў Беларусі з афіцыйным візытам знаходзіцца прэм’ер-міністар Вугоршчыны.
Нарвэскі беларус, пераможца «Эўравізіі», сёлета ў студзені пачаў курс рэабілітацыі. Сёньня сьпявак выдаў новыя песьні, праца над якімі была часткай тэрапіі.
Марыя Мартысевіч чытае ў сваім перакладзе ўрывак раману «Надта гучная самота» чэскага пісьменьніка Богуміла Грабала.
Сёньня роўна 50 гадоў з выхаду ў сьвет альбому «Deep Purple In Rock», які стаў адным з краевугольных камянёў у разьвіцьці рок-музыкі.
Ганна Янкута чытае ў сваім перакладзе апавяданьне амэрыканскага пісьменьніка О. Генры «Каліф, Купідон і куранты».
«Бліскуча», — напісаў у камэнтарах да трансьляцыі брытанскі актор і драматург Стывэн Фрай.
Культурны пласт з падмуркам будынку канца ХІХ стагодзьдзя ў цэнтры Віцебску, дзе згуляў вясельле Марк Шагал, больш не пацерпіць ад будаўнічых работ па пракладцы цеплатрасы. Але і музэефікацыі аб’екта не адбудзецца.
Беларускія ўлады разгледзелі магчымыя варыянты пляцовак для будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музэю і прыйшлі да высновы, што аптымальны варыянт — разьмясьціць яго каля цяперашняга будынка музэю.
Самаізаляцыя працягваецца. Сабралі для вас самыя цікавыя і карысныя актыўнасьці на тыдзень з 2 па 7 чэрвеня.
«А калі скончыцца пандэмія каранавірусу, то арганізатары праекту хочуць сабраць ягоных удзельнікаў і гледачоў, каб ужо ў жывым фармаце нарэшце разам засьпяваць гучна і годна».
Загрузіць яшчэ